1 І адказаў Вілдад Шугянін, і сказаў:
2 «Пакуль ты будзеш гукаць гэтак? і вялікі вецер словы вуснаў тваіх!
3 Нягож Бог перакручуе суд, і Ўсемагучы перакручуе справядлівасьць?
4 Калі сынове твае ізграшылі перад Ім, то Ён і аддаў іх у рукі бяспраўя іхнага.
5 Калі ты глядзіш золкам Бога й моліш Усемагучага,
6 І калі ты чысты а пасьцівы, тады Ён прачхнецца дзеля цябе і надгародзе цябе справядліваю сялібаю;
7 І калі спачатку было ў цябе мала, то пасьлей будзе вельмі шмат.
8 Бо папытайся, калі ласка, у мінулых пакаленьняў і прыгатуйся да скуманьня сваіх айцоў;
9 А мы ўчорашнія, і нічога ня ведаем, бо сьцень дні нашыя на зямлі.
10 Ці яны не навучаць цябе, скажуць табе і ад сэрца свайго выкажуць словы.
11 Ці падыймаецца папірус без балота? ці расьцець трысьнік без вады?
12 Не зразаны ў квеце, уперад за ўсялякае зяленіва, вяне.
13 Гэткія сьцежкі ўсіх забываючых Бога; і надзея падлыжніка загіне;
14 Спадзева падцята, і пэўнасьць яго — дом павукоў.
15 Абапрэцца аб дом свой, і ня ўстое; схопіцца за яго, і ня ўдзержыцца,
16 Вагкі ён на сонцу, за сад выцягнецца гольле ягонае;
17 У крушню ўплятаецца карэньне ягонае, каменны дом аглядае.
18 Але калі выкараняць яго зь месца ягонага, яно адмовіцца ад яго: "Я ня бачыла цябе!"
19 Вось гэта радасьць дарогі ягонае! а ізь зямлі растуць іншыя.
20 Бач, Бог ня брыдзіцца беззаганным і не паддзержуе рукі ліхадзеяў.
21 Ён яшчэ напоўне сьмехам рот твой і вусны твае радасным гуканьням.
22 Ненавідзячыя цябе апрануцца ў сорам, і будану нягодных ня будзе».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 8 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.