1 І перасталі тры мужы гэныя адказаваць Ёву, бо ён справядлівы ў ваччу сваім.
2 І ўзгарэўся гнеў Елігу Варахеленка Вузяніна, з радзімы Рамовае: на Ёва ўзгарэўся гнеў ягоны за тое, што ён праўдзіў душу сваю болей за Бога;
3 А на трох прыяцеляў ягоных узгарэўся гнеў ягоны за тое, што яны не знайшлі адказу, а вінавалі Ёва.
4 Елігу ж чакаў із словамі сваімі ля Ёва, бо яны былі старшыя за яго гадамі.
5 Але як абачыў Елігу, што нямаш адказу ў вуснах трох мужоў, тады ўзгарэўся гнеў ягоны.
6 І адказаў Елігу Варахеленак Вузянін, і сказаў: «Малады я гадамі, а вы перастаркі; затым я быў нясьмелы й баяўся выказаць вам пагляд свой.
7 Я сказаў: "Дні хай гукаюць, і шматгодзьдзе хай азнаймляе мудрасьць".
8 Але запраўды ё дух у чалавеку, дых Усемагучага, што робе яго разумным.
9 Не вялікія людзі мудрыцы ані старыя разумеюць суд.
10 Затым я скажу: "Паслухайце мяне, выкажу пагляд свой нават я".
11 Вось, я чакаў слоў вашых, я ўважліва прыслухаўся да разумных разважаньняў вашых, пакуль вы вышукаеце словы.
12 Я на вас уважаў, і вось, Ёву няма пераконуючага альбо няма меж вас адказуючых на словы ягоныя.
13 Каб вы не сказалі: "Мы знайшлі мудрасьць; Бог яго адпіхнуў, а не чалавек".
14 Ён не зварачаў словаў сваіх да мяне, і я прамовамі вашымі не адкажу яму.
15 Яны ў сумятні, яны не адказуюць болей, здаліліся ад іх словы.
16 І я чакаў, бо яны ня гукалі, бо яны адзяржаліся й не адказалі болей.
17 Адкажу нават я сваю часьць, выкажу пагляд свой нават я;
18 Бо я поўны словаў, дух у імне сіле мяне.
19 Вось, у імне, як віно неадаткнёнае, як новыя вінныя мяхі дзяруцца.
20 Я буду гукаць, і палягчэе імне; я адчыню вусны свае й адкажу.
21 Хай ня маю бачнасьці на якую асобу і ніякаму чалавеку ня буду падлыгаваць;
22 Бо я ня ведаю як падлыгаваць — зараз зьнёс бы мяне Ўчыніцель мой.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 32 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.