Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Ёвава, 2 Кніга Ёвава, 2 глава

1 І быў дзень, і прышлі сынове Божыя стаць перад СПАДАРОМ; памеж іх прышоў і шайтан стаць перад СПАДАРОМ.
2 І сказаў СПАДАР шайтану: «Скуль ты прышоў?» І адказаў шайтан СПАДАРУ, і сказаў: «Я хадзіў па зямлі і абышоў яе».
3 І сказаў СПАДАР шайтану: «Ці зьвярнуў ты ўвагу на слугу Майго Ёва? гэта ж нямаш такога, як ён, на зямлі: чалавек беззаганны, пасьцівы, баіцца Бога й адварачаецца ад ліха, і дагэтуль цьвярды ў сваёй беззаганнасьці; а ты ўзрушаў Мяне на яго, каб зьнішчыць яго бязь віны».
4 І адказаў шайтан СПАДАРУ, і сказаў: «Скура за скуру, але ўсе, што ё ў людзіны, аддасьць яна за душу сваю.
5 Але выцягні ж руку Сваю і даткніся да косьці ягонае й цела ягонага, — ці ня згане ён Цябе ў відзеньне Твае?»
6 І сказаў СПАДАР шайтану: «Вось, ён у руццэ тваёй, адно душу ягоную захавай».
7 І адышоў шайтан ад віду СПАДАРОВАГА, і паразіў Ёва благім скульлям ад ступы нагі ягонае аж да цемені ягонага.
8 І ўзяў ён сабе чэрап, каб скрабаць сябе ім, і сеў сярод попелу.
9 І сказала яму жонка ягоная: «Ты ўсе яшчэ цьвярды ў беззаганнасьці сваёй! Згань Бога й памры».
10 Але ён сказаў ёй: «Ты гукаеш, як адна з дурных гукала; нягож добрае мы будзем прыймаць ад Бога, а благога ня будзем прыймаць?» У вусім гэтым не ізграшыў Ёў вуснамі сваімі.
11 І пачулі тры прыяцелі Ёвавы праз усе гэтае ліха, што прышло на яго, і прышлі кажны із свайго месца: Еліфаз Феманянін а Вілдад Шугянін а Софар Наамацянін, і зышліся разам, каб ісьці паківаць галавою над ім і цешыць яго.
12 І, узьняўшы вочы свае здалеку, яны не пазналі яго; узьнялі голас свой і заплакалі; і разьдзер кажны вопратку сваю, і цярушылі пыл над галавамі сваімі к небу.
13 І сядзелі зь ім на зямлі сем дзён і сем ночаў і ніхто ня гукаў яму ані слова, бо бачылі, што боль ягоны надта вялікі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Кніга Ёвава, 2 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.