1 Ці можаш выцягнуць Левяфана вудою і паварозам прыціснуць язык ягоны?
2 Ці зацягнеш кручок у ноздры ягоныя? Ці прабадзеш круком шчэляпу ягоную?
3 Ці будзе ён шмат маліць цябе і ці будзе гукаць табе лагодныя словы?
4 Ці зробе змову з табою, узяць яго на службу табе назаўсёды?
5 Ці будзеш гуляць ізь ім, як із птушкаю, альбо ці прывяжаш яго сваім дзяўчаткам?
6 Ці будуць сябры таргавацца за яго? Ці яны падзеляць яго памеж купцоў?
7 Ці можаш напоўніць гарпунамі скуру ягоную альбо рыбацкімі восьцьмі галаву ягоную?
8 Палажы руку на яго, памятуй праз ходаньне; наперад не рабі гэтага.
9 Вось, надзея ягоная хвальшывая: ці не павалішся ад аднаго пагляду ягонага?
10 Няма на толькі неміласьціўнага, каб пабудзіў яго. Дык хто можа ўстоіць перад відам Маім?
11 Хто забег Імне, і Я заплаціў яму? Што ё пад цэлым небам, ё Мае.
12 Не замаўчу ўзглядам чаланоў ягоных, ані магучае сілы ягонае, ані добрае хормы ягонае.
13 Хто можа адкрыць верх адзецьця ягонага, хто падыйдзе да падвойных шчэляпаў ягоных?
14 Дзьверы пыску ягонага хто адчыне? Навокал зубоў ягоных — жах.
15 Гордасьць — моцныя шчыты, зачыняюцца шчытна, як пячацяй.
16 Адзін да аднаго дабліжаныя яны, што ані паветра ня можа прайсьці памеж іх.
17 Адзін із адным злучаны яны, яны сьціскаюць адзін аднаго й ня могуць быць разлучаны.
18 Ад чханьня ягонага сьвятлее; вочы ў яго, як векі зары.
19 Зь ляпы ягонае полы шугаюць, агняныя іскры ўцякаюць.
20 З ноздраў ягоных выходзе дым, як ізь кіпячага гаршка альбо казана.
21 Дых ягоны распаляе вугальле, і зь ляпы ягонае выходзе полымя.
22 На шыі ў яго начуе сіла, і перад ім скача жах.
23 Маршчакі мяса ягонага злучаныя, яны моцныя на ім, і нельга іх скрануць.
24 Сэрца ягонае цьвярдое, як камень; цьвярдое, як сподні жоран.
25 Як ён падыймаецца, дужасілы палохаюцца, ад груку яны вонках сябе.
26 Меч, што даткнецца да яго, ня выдзяржа, ані дзіда, ані суліца, ані панцыр.
27 Зялеза ён мае за салому, за гнілое дзерва — медзь.
28 Сын лука ня спудзе яго; у ўмецьце абернуцца яму пушчальныя камяні.
29 Булаву мае ён за саломіну, а з бразку дзіды ён сьмяецца.
30 Пад ім войстрае чарап’ё, ён выцягуецца на балоце, як малацьбяныя сані.
31 Прычыняе, што глыбіня кіпіць, як гаршчок, абрачае мора ў гаршчок мазі.
32 За сабой ён пакідае ясную сьцежку, глыбіня здаецца сівою.
33 На пыле няма падобнага да яго: стварэньне бяз страху.
34 Ён аглядае ўсе высокае; ён кароль над усімі сынамі гордасьці».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Ёвава, 41 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.