1 І адказаў Ёў, і сказаў:
2 «О, калі б зважылі, зважылі ўзрушаньне мае а няшчасьце мае, на вазе яны падняліся б разам;
3 Бо, вось, за пясок морскі яны цяжшыя; затым словы мае шпаркія;
4 Бо стрэлы Ўсемагучага ў імне, як іх п’ець дух мой; жахі Божыя ваююць із імною.
5 Ці рыкае дзікі асёл на траве? ці рыкае вол ля пошару свайго?
6 Ці ядуць што нямаючае смаку бяз солі, і ці ё смак у бялку яйца?
7 Да чаго адмаўлялася даткнуцца душа мая, тое складае агідную ежу маю.
8 Хто б здойсьніў жаданьне мае, і спадзевы мае споўніў Бог!
9 О, калі б зычыў Бог і скрышыў мяне, выцягнуў руку Сваю й сьцяў мяне.
10 Гэта яшчэ было б пацехаю імне, я нават быў бы ў захапленьню ў безьміласэрным болю, бо я не адрокся словаў Сьвятога.
11 Што за сіла ў мяне, каб спадзявацца імне? і які канец, каб я прадоўжыў жыцьцё свае?
12 Ці мацніня каменьня — мацніня мая, ці целя мае бронза?
13 Ці ёсьць у імне помач імне, і ці ратунак адапхнёны ад мяне?
14 Млеючаму належа ласка ад прыяцеля ягонага, хоця б пакінула яго боязьнь Усемагучага.
15 Але браты мае ізрадзілі; бы цурок, як быстра цякучыя ручаі, прайшлі яны,
16 Што чорныя ад лёду, і ў каторых хаваецца сьнег;
17 Як цяплее, яны менеюць, і ў гарачыню чэзнуць ізь месцаў сваіх.
18 Адхінаюць яны сьцежкі дарогаў сваіх, узыходзяць да пусьціні й гінуць;
19 Глядзяць на іх дарогі Фемайскія, спадзяюцца на іх дарогі Шэвейскія,
20 Засаромленыя, што спадзяваліся; прыходзяць туды — і засаромлены.
21 Бо вы цяпер сталі нічым; абачылі страшнае й спалохаліся.
22 Ці казаў я: "Прынясіце імне, альбо з дастаткаў дайце лапана за мяне.
23 І выбаўце мяне ад рукі ўцісканьніка, і ад рукі мукара выкупіце мяне"?
24 Наўчыце мяне, і я замоўкну; у чым я абмыліўся, зьясьніце імне.
25 Якія моцныя словы справядлівасьці! але што даводзяць вінаваньні вашы?
26 Ці ўпікаць словамі вы думаеце? на вецер жа казаньне безнадзейнага?
27 І пагатове, што вы нападаеце на сірату і капаеце яму прыяцелю свайму.
28 А цяпер, ці ня зычыце вы абярнуцца да мяне; ці буду я маніць перад відзеньням вашым?
29 Абярніцеся ж, ці ё няпраўда? абярніцеся — справядлівасьць мая ёсьць у гэтым.
30 Ці ё на языццэ маім несправядлівасьць? Нягож паднябеньне мае ня сьцяме выкрыўленага?
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 6 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.