1 Слухай, адылі, калі ласка, Ёве, мову маю і на ўсю гутарку маю ўважай.
2 Вось жа, я адчыніў вусны свае; язык мой гукае ў паднябеньню маім.
3 Словы мае ад шчырасьці сэрца майго, і веданьне вусны мае ясна вымаўляюць.
4 Дух Божы ўчыніў мяне, і дых Усемагучага ажывіў мяне.
5 Калі можаш, адказуй імне, прыгатуйся перад імною і стань.
6 Вось я, бы вусны твае перад Богам; з гліны ўхармаваны я.
7 Вось, страх мой хай не палохае цябе, даланя мая на табе хай ня будзе цяжкая.
8 Але, ты гукаў у вушы мае, і голас словаў тваіх я чуў.
9 Ты кажаш: "Я чысты, бяз выступу, нявінны я, і няма бяспраўя ў імне.
10 Вось, Ён знаходзе прычыны непрыязьньства да мяне, Ён мае мяне за непрыяцеля Свайго.
11 Пастанавіў у калодкі ногі мае, цікуе на ўсі сьцежкі мае".
12 Во ў гэтым не твая праўда, я адказую табе, бо Бог большы за людзіну.
13 Чаму ты сьперачаешся зь Ім, што Ён не здаець табе лічбы з усіх справаў Сваіх?
14 Бо Бог гукае адным парадкам і другім, ня цяміцца гэта:
15 У сьне, у ночнай відзені, як нападае глыбокі сон на людзёў, як яны дрэмяць на ложках, —
16 Тады Ён адкрывае вушы людзкія і пячатавае навуку, даную ім,
17 Каб адвярнуць чалавека ад учынку, і гордасьць ад чалавека Ён хавае,
18 Ён узьдзержуе душу ягоную ад загубы й жыцьцё ягонае ад зьнішчэньня мячом.
19 І навучае болям на ягоным ложку і болям у ягоных касьцёх, —
20 І жыцьцё ягонае збрыдзе хлеб, і душа ягоная ласую ежу.
21 Чэзьне цела ягонае, ажно яго ня відаць, і адкрываюцца косьці ягоныя, каторыя ня былі відаць.
22 І бліжыцца да ямы душа ягоная, і жыцьцё ягонае — да забіўцаў.
23 Калі будзе ў яго Ангіл-прычынца, адзін із тысяча, азнайміць людзіне пасьцівасьць ейную;
24 І ён міласэрны да яго, і скажа: "Вывальні яго ад зыходу да долу; Я знайшоў выкуп".
25 Сьвежшае за дзяцюцкае стане цела ягонае, ён зьвернецца да дзён маладосьці свае.
26 Моле Бога, і Ён прыйме яго, і Ён абача від ягоны з гуканьням, Ён зьверне людзіне справядлівасьць яе.
27 І ён будзе глядзець на людзёў, і скажа: "Ізграшыў я, і скрывіў простае, і бескарысна было імне".
28 Ён вывальне душу ягоную ад зыходу да долу, і жыцьцё ягонае будзе аглядаць сьвятліню.
29 Вось, усе гэта робе Бог разы два, тры з мужчынам.
30 Каб адвярнуць душу ягоную ад долу, каб ён сьвяціў у сьвятліні жыцьця.
31 Уважай, Ёве, слухай мяне, маўчы, і я буду гукаць.
32 Калі маеш што сказаць, адказаць імне, кажы, бо я зычу апраўленьня твайго.
33 Калі не; ты слухай мяне, маўчы, а я наўчу цябя мудрасьці».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 33 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.