1 І ад гэтага дрыжыць сэрца мае й скранулася зь месца свайго.
2 Слухайце, слухайце дрыжэньне голасу Ягонага і гром, што выходзе з вуснаў Ягоных.
3 Пад усім небам Ён пушчае яго і сьвятліню Сваю аж да краёў зямлі.
4 За ім равець голас; і грыміць Ён голасам вялікасьці Свае, і не адзержуе яго, калі голас Ягоны пачуты.
5 Грыміць Бог голасам дзіўным Сваім, робе справы вялікія, неспатачлівыя.
6 Бо сьнегу Ён кажа: "Будзь на зямлі", таксама лівуну а дажджу, лівуну дажджоў сілы Свае.
7 Ён пячатуе руку кажнага чалавека, наб усі людзі ведалі справу Ягоную.
8 Тады зьвяры йдуць да логваў сваіх і застаюцца ў норах сваіх.
9 Із схову прыходзе бура, ад абураючых вятроў — сьцюжа.
10 Ад дзьмухненьня Божага ўзьнікае лёд, і зьверх вады сьцінаецца.
11 Таксама вагкосьцяй Ён напаўняе хмары, і булакі сыпяць сьвятліню Ягоную.
12 Яна круціцца а кружыняе подле праводу Ягонага, каб споўніць усе, што Ён расказуе ім на відзе заселенага сьвету.
13 Або дзеля зырэньня, альбо дзеля зямлі альбо дзеля зьмілаваньня пасылае іх.
14 Нахіні вуха да гэтага, Ёве; стой і разважай чудосы Божыя.
15 Ці ведаеш ты, як Бог прызначыў іх і прычыняе зьзяць болачную маланку?
16 Ці знаеш аднавагу булакоў, чудосы Найдасканальшага ў ведзе?
17 Як твае адзецьці цёплыя, як Ён ціхаміра зямлю з паўдня?
18 Ці ты зь Ім прасьцягнуў нябёсы, цьвярдыя, як літая глядзелка.
19 Усьведамі нас, што сказаць Яму: мы ня кемім ад цемні.
20 Ці будзе паведана Яму, што я гукаю? Ці кажа людзіна, што яе праглынуць?
21 І цяпер мы ня бачым сьвятла, калі яно зьзяе на нябёсах; а вецер павее, і ачысьце іх.
22 З поўначы золата прыходзе, у Бога страшны майстат.
23 Усемагучы! мы не спатачаем Яго, Ён высокі сілаю, судам а множасьцяй справядлівасьці. Ён ня ўціскае.
24 Дык хай баяцца Яго людзі; Ён не зважае на мудрых сэрцам».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Ёвава, 37 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.