1 І адказаў Ёў, і сказаў:
2 «Чуў я шмат такога; мізэрныя пацяшыцелі вы ўсі.
3 Ці будзе канец шувейным словам? і што квеле цябе, што ты гэтак адказуеш?
4 І я мог бы таксама гукаць, як вы, калі б душа вашая была на месцу душы мае; прылучыўся б да вас мовамі й ківаў бы на вас галавою сваёю;
5 Сіліў бы вас вуснамі сваімі і рухам вуснаў ціхамірыў бы ваш боль.
6 Як я гукаю, не ціхамірыцца боль мой; як перастану, не адыходзе ад мяне.
7 Але, цяпер Ён стамаваў мяне, Ён разбурыў усе таварыства мае.
8 Ты зрабіў імне маршчакі, і яны сьветчаньням сталі супроці мяне; паўстаець на мяне хуцзіня мая, сьветча перад відзеньням маім.
9 Ён ірваў мяне ў гневе Сваім і ненавідзіў мяне; скрыгатаў зубамі Сваімі на мяне; праціўнік мой войстра вочы Свае на мяне.
10 Разявілі на мяне раты свае; зьдзекуючыся, б’юць мяне поўху; усі зьберліся супроці мяне.
11 Аддаець мяне Бог бязбожнаму і кідае мяне ў рукі нягоднага.
12 Я быў супакойны; але Ён зламіў мяне, схапіў мяне за завыек, і зьмяжджуліў мяне, і пастанавіў мяне мэтаю Сабе.
13 Абступілі мяне стралцы Ягоныя; Ён расьцінае адкрытыя ныркі мае і не жалее; выліў на зямлю жоўць маю.
14 Ломе ў імне вылам за выламам; бяжыць на мяне, як дужасіл.
15 Я пашыў зрэбніну на скуру сваю і ў пыл палажыў рог свой.
16 Від мой чырвоны ад плачу, і на веках маіх сьмяротны сьцень,
17 Хоць няма ўсілства ў руках маіх, і малітва мая чыстая.
18 Зямля не пакрый крыві мае, і хай ня будзе месца галашэньню майму.
19 І цяпер, вось, на нябёсах Сьветка мой, і Паручнік мой на вышынях!
20 Прыяцелі мае — насьміханьні мае; мае вока ільлець сьлёзы да Бога.
21 О, каб мог прававацца муж із Богам, як чалавек із прыяцелям сваім!
22 Бо лічаныя гады прыходзяць, і сьцежкаю, скуль не зьвярнуся, я пайду.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 16 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.