1 Змову ўчыніў я з ачыма сваімі, і нашто імне зварачаць увагу на дзяўчыну?
2 Што за доля імне ад Бога згары, і што за спадак ад Усемагучага з вышыні?
3 Ці не няшчасьце прылучаецца несправядліваму, і не загуба ліхадзею?
4 Ці ня бачыў Ён дарогаў маіх, і ня лічыў усіх сігнёў маіх?
5 Калі я хадзіў у мане, і барзьдзіла нага мая на ашуку, —
6 Хай зважаць мяне на вазе праўды, і пазнае Бог нявіннасьць маю.
7 Калі адхінаўся сігень мой ад дарогі, і за ачыма маімі йшло сэрца мае, і калі штось прыліпла да рук маіх,
8 То хай я сею, а другі есьць, і хай атожылы мае выкаранены будуць.
9 Калі жонка надзіла сэрца мае, і ля ўходу прыяцеля свайго я цікаваў, —
10 Хай меле другому жонка мая, хай клякаюць ля яе іншыя;
11 Бо гэта быў бы выступ, гэта было б судовае бяспраўе;
12 Гэта — цяпло да згубы зьядаючае, і ўсі плады мае яно магло б выкараніць.
13 Калі я ўлегцы замеў права слугі свайго й права служэбкі свае, як яны прававаліся з імною,
14 То што я пачаў бы рабіць, як бы паўстаў Бог? і як Ён даведаўся б да мяне, што я адказаў бы Яму?
15 Ці ня Тый, хто ў жываце ўчыніў мяне, учыніў і яго, і ўладзіў нас у дзетніцы Адзін.
16 Ці адмаўляўся я жаданьню бедных альбо ці ачом удавы я даў выцякаць?
17 Ці еў я лусту сваю асобна? ці ня еў сірата зь яе?
18 Бо ад маленства ягонага я гадаваў яго, як айцец, і ад жывата маці свае я вадзіў удаву.
19 Як бачыў гінучага без адзецьця і што накрыцьця няма ў беднага;
20 То ці не дабраславілі мяне сьцёгны ягоныя, і ад стрыжэньня авец маіх ці ня быў ён угрэўшыся?
21 Калі я падыймаў руку сваю на сірату, затым што мог бачыць ля брамы абарону сабе,
22 То хай плячо мае ад сьпіны адваліцца, і цэўка мая ад локця адломіцца;
23 Бо страшная імне кара ад Бога, перад вялікасьцяй Ягонай ня вытрываў бы я.
24 Ці здаваўся я на золата альбо ці шчыраму золату сказаў я: «Давер мой»?
25 Ці цешыўся я, што маемасьць мая была вялікая, і рука мая прыдбала шмат?
26 Калі я бачыў сьвятло, што яно зьзяе, і месяц вялікасна ходзячы,
27 І надзілася патай сэрца мае, і цалавалі руку маю вусны мае, —
28 Гэта таксама было б судовым бяспраўям, бо я адрокся б Бога на вышынях.
29 Ці цешыўся я із згубы злосьніка свайго і захапляўся, як сустракала яго няшчасьце?
30 Не, я не даваў грашыць паднябеньню свайму, каб шукаць праклёнам душы яго.
31 Ці не казалі сьмяротнікі будану майго: "Ці быў хто такі, каб ізь яго мяса не насыціўся?"
32 На вуліцы не начаваў падарожны, і дзьверы свае я адчыняў госьцю.
33 Калі б хаваў я, як Адам, выступы свае, каб затаіць у заўлоньню сваім бяспраўе свае,
34 То я баяўся б вялікага груду, і грэбаваньне радзімаў палохала б мяне, так што я маўчэў бы й ня выходзіў бы за ўход.
35 О, калі б хто выслухаў мяне! Во знак мой: хай Усемагучы адкажа імне; а кнігу напісаў бы супар мой.
36 На плячу сваім я насіў бы яе, і ўзлажыў бы яе на сябе, як вянок.
37 Я здаў бы Яму лічбу з усіх сігнёў сваіх, як князь я дабліжыўся б да Яго.
38 Калі зямля мая крычэла на мяне, і ўсі барозны яе плакалі;
39 Калі плады яе я еў дарма і прысіліў собсьнікаў зямлі выдыхнуць душу,
40 То хай замест пшонкі вырасьце цернь і замест ячменю — кукаль». Скончыліся словы Ёвавы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 31 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.