1 Запавет паклаў я з вачамі маімі, каб ня думаць пра дзяўчыну.
2 Якая ж доля мне ад Бога згары? І якая спадчына ад Усемагутнага зь нябёсаў?
3 Ці не для бязбожніка пагібель, і напасьце ці ж не для таго, хто ўчыняе ліха?
4 Ці ж ня бачыў Ён шляхоў маіх і ці ня лічыў усіх маіх крокаў?
5 Калі я хадзіў у марнасьці, і калі нага мая сьпяшалася на хітрыкі, —
6 няхай узважаць мяне на вагах праўды, і Бог даведаецца пра маю беззаганнасьць.
7 Калі ступакі мае ўхіляліся ад дарогі і сэрца маё ішло сьледам за вачамі маімі, і калі што-небудзь нячыстае прыстала да рук маіх,
8 дык няхай я сею, а іншы есьць, і хай парасткі мае выкараненыя будуць.
9 Калі сэрца маё спакушалася жанчынаю і я ставіў пасткі каля дзьвярэй майго блізкага, —
10 хай мая жонка меле на іншага, і хай іншыя зьдзекуюцца зь яго,
11 бо гэта — злачынства, гэта — беззаконьне, якое падпадае суду;
12 гэта — агонь, які зьядае да зьнішчэньня, які зьнішчыў бы ўсё дабро маё.
13 Калі я меў у занядбаньні правы слугі і служанкі маёй, калі яны спрачаліся са мною,
14 дык што я пачаў бы рабіць, калі б Бог паўстаў? І калі б Ён паглядзеў на мяне, што мог бы я адказваць Яму?
15 Ці ня Ён, Які стварыў мяне ў чэраве, стварыў і яго і гэтак сама нас у нутробе?
16 Ці ж бы адмаўляў я ў просьбе тым, што мелі патрэбу, ці ж таміў бы вочы ўдавы?
17 Ці ж адзін я зьядаў кавалак мой, і ці ж ня еў ад яго і сірата?
18 Бо змалку ён рос са мною, як з бацькам, і ад чэрава маці маёй я кіраваў удаву.
19 Калі я бачыў каго, хто гінуў бяз вопраткі, і беднага бяз покрыва, —
20 ці ж не дабраслаўлялі мяне сьцёгны ягоныя, і ці ня быў ён сагрэты воўнаю авечак маіх?
21 Калі я падымаў руку маю на сірату, калі бачыў дапамогу сабе каля брамы,
22 дык няхай плячук мой адпадзе ад сьпіны, і рука мая хай адломіцца ад локця,
23 бо страшная мне кара ад Бога: перад веліччу Яго ня ўстояў бы я.
24 Ці закладваў я ў золаце апору маю і ці казаў скарбу: ты — надзея мая?
25 Ці радаваўся я, што багацьце маё было вялікае, і што рука мая набыла многа?
26 Гледзячы на сонца, як яно зьзяе, і на месяц, як ён велічна крочыць,
27 ці паквапіўся я ў таямніцы сэрца майго, і ці цалавалі вусны мае руку маю?
28 Гэта таксама было б злачынства, якое падлягае суду, бо я адрокся б тады ад Бога Ўсявышняга.
29 Ці радаваўся я пагібелі ворага майго і ці трыумфаваў, калі няшчасьце напаткала яго?
30 Не дазваляў я вуснам маім грашыць праклёнам душы ягонай.
31 Ці ж не казалі людзі намёта майго: о, калі б мы ад мяса ягонага не насыціліся?
32 Дарожнік не начаваў на вуліцы; дзьверы мае праходжаму я адчыняў.
33 Калі б я ўтойваў правіны мае, як чалавек, утойваючы ў грудзях маіх заганы мае,
34 дык я баяўся б вялікай грамады, і пагарда аднапляменцаў палохала б мяне, і я маўчаў бы і ня выходзіў бы за дзьверы.
35 О, калі б хто выслухаў мяне! Вось маё жаданьне, каб Усеўладны адказваў мне, і каб абаронца мой склаў запіс.
36 Я насіў бы яго на плячах маіх і ўскладваў бы яго, як вянок;
37 абвясьціў бы яму колькасьць крокаў маіх, зблізіўся б зь ім, як з князем.
38 Калі б лямантавала на мяне зямля мая і скардзіліся на мяне барозны яе,
39 калі я еў плады яе без платы і абцяжваў жыцьцё земляробаў,
40 дык хай замест пшаніцы вырастуць ваўчкі і замест ячменю куколь. — Слова Ёва скончылася.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 31 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.