1 І адказваў Сатар Нааміцянін і сказаў:
2 развагі мае змушаюць мяне адказаць, і я сьпяшаюся выказаць іх.
3 Дакор ганебны мне выслухаў я, і дух разуменьня майго адкажа за мяне.
4 Хіба ня ведаеш ты, што спрадвеку, — з таго часу, як пастаўлены чалавек на зямлі,
5 весялосьць беззаконных кароткая ў часе, і радасьць крывадушнікаў імгненная?
6 Хоць бы вырасла да нябёсаў веліч ягоная, і галава ягоная дастала да воблакаў, —
7 як памёт ягоны, навекі прападае ён; тыя, што бачылі яго, скажуць, дзе ён?
8 Як сон, адляціць, і ня знойдуць яго; і, як начны відзеж, зьнікне.
9 Вока, якое бачыла яго, больш не пабачыць яго, і ўжо ня ўгледзіць яго месца ягонае.
10 Сыны яго будуць шукаць ласкі ў жабракоў, і рукі ягоныя вернуць украдзенае ім.
11 Косткі яго напоўнены грахамі маладосьці ягонай, і зь ім лягуць яны ў пыл.
12 Калі салодкае ў роце яго зло і ён тоіць яго пад языком сваім,
13 беражэ і ня кідае яго, а трымае яго ў вуснах, —
14 дык гэтая ежа ягоная ў нутробе ягонай ператворыцца ў жоўць асьпідаў усярэдзіне ў яго.
15 Маёмасьць, якую ён глытаў, выблюе: Бог вырве яго з чэрава ягонага.
16 Зьмяіны яд ён смокча; усьмерціць яго язык зьмяіны.
17 Ня бачыць яму ручаёў, рэк, якія плывуць мёдам і малаком!
18 Нажытае працай верне, не праглыне; у меру маёмасьці ягонай будзе і адплата ягоная, а ён не парадуецца.
19 Бо ён прыгнятаў, адсылаў бедных, захопліваў дамы, якіх не будаваў;
20 ня ведаў сытасьці ў чэраве сваім і ў прагнасьці сваёй не шкадаваў нічога.
21 Нішто не ўратавалася ад ненаеднасьці ягонай, затое ня вытрывае шчасьце ягонае.
22 У поўніцы багацьця будзе цесна яму; рука кожнага пакрыўджанага падымецца на яго.
23 Калі будзе чым напоўніць нутробу ягоную, Ён пашле на яго лютасьць гневу Свайго і здожджыць на яго хваробы ў плоці ягонай.
24 Як уцячэ ён ад зброі жалезнай, — пратне яго лук медны;
25 пачне вымаць стралу, — і яна выйдзе зь цела, выйдзе, зьзяючы праз жоўць ягоную; жахі сьмерці прыйдуць на яго!
26 Усё змрочнае схавана ўсярэдзіне ў яго; будзе пажыраць яго агонь, нікім не разьдзіманы; ліха напаткае і ўсё, што засталося ў намёце ягоным.
27 Неба адкрые беззаконьне ягонае, і зямля паўстане супроць яго.
28 Зьнікне сьцягнутае з дома ягонага; усё расплывецца ў дзень гневу Яго.
29 Вось доля чалавеку беззаконнаму ад Бога і спадчына, вызначаная яму Ўсеўладным!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 20 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.