1 І адказваў Гасподзь Ёву з буры і сказаў:
2 аперажы, як мужчына, сьцёгны свае: Я буду пытацца ў цябе, а ты адказвай Мне.
3 Ты хочаш скінуць суд Мой, зьвінаваціць Мяне, каб апраўдацца?
4 Ці такая ў цябе сіла, як у Бога? І ці можаш загрымець голасам, як Ён?
5 Упрыгож сябе велічнасьцю і славаю, апраніся ў бляск і велікапышнасьць;
6 вылі лютасьць гневу твайго, паглядзі на ўсё ганарлівае і ўпакоры яго;
7 зірні на ўсіх напышлівых і прынізі іх, і зьнішчы бязбожных на месцах іхніх;
8 закапай іх усіх у зямлю і твары іхнія накрый цемраю.
9 Тады і Я прызнаю, што правіца твая можа цябе ратаваць.
10 Вось бегемот, якога Я стварыў, як і цябе; ён есьць траву, як вол;
11 вось, яго сіла ў сьцёгнах ягоных і моц ягоная ў мускулах чэрава ягонага;
12 паварочвае хвастом сваім, як кедрам; а жылы на клубах яго пераплеценыя;
13 ногі ў яго, як медныя трубы; косткі ў яго, як жалезныя пруткі;
14 гэта — верх шляхоў Божых: толькі Творца яго можа наблізіць да яго меч Свой;
15 горы прыносяць яму ежу, і там усе зьвяры польныя гуляюць;
16 ён кладзецца пад зацішнымі дрэвамі, пад дахам трысьнягу і ў балотах;
17 зацішныя дрэвы пакрываюць яго сваім ценем; вербы каля ручаёў абступаюць яго;
18 вось, ён п’е з рукі і не сьпяшаецца; застаецца спакойны, хоць бы Ярдан памкнуўся да вуснаў ягоных.
19 Ці возьме хто яго ў вачах ягоных і ці праколе яму нос бусаком?
20 Ці можаш ты вудаю выцягнуць левіятана і вяроўкаю схапіць за язык ягоны?
21 ці ўкладзеш колца ў ноздры яго? ці праколеш іголкаю сківіцу ягоную?
22 ці будзе ён доўга ўпрошваць цябе і ці будзе гаварыць з табою коратка?
23 ці зробіць ён дагавор з табою, і ці возьмеш яго сабе назаўсёды ў рабы?
24 ці будзеш бавіцца ім, як птушкаю, і ці зьвяжаш яго як дзяўчатак тваіх?
25 ці будуць прадаваць яго таварышы па лоўлі, ці падзеляць яго паміж Хананэйскімі купцамі?
26 ці можаш прапароць скуру яго дзідаю і галаву ягоную рыбацкаю астрогаю?
27 Кладзі на яго руку тваю і памятай пра барацьбу; больш ня будзеш.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 40 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.