1 І адказаў СПАДАР Ёву, і сказаў:
2 «Ці тый, што сьперачаецца з Усемагучым, можа ўчыць Яго? Хто сьперачаецца з Богам, няхай адкажа на гэта».
3 І адказаў Ёў СПАДАРУ, і сказаў:
4 «Вось, я малое вагі, што я маю адказаць Табе? Руку сваю кладу на вусны свае.
5 Я гукаў раз, і ня буду адказаваць; двойчы, але ня буду болей».
6 І адказаў СПАДАР Ёву зь віхру, і сказаў:
7 «Паперажы ж сьцёгны свае, як муж: Я буду пытаць, а ты азнаймляй Імне.
8 Ты хочаш адкінуць суд Мой, абвінаваць Мяне, каб аправіць сябе?
9 Ці такое ў цябе плячо, як у Бога, і ты можаш загрымець голасам, як Ён?
10 Прыбярыся вяліччам а годнасьцяй, адзенься ў славу а харашыню.
11 Вылі пал гневу свайго, і глянь на кажнага гордага, і паніж яго.
12 Глянь на кажнага гордага, і ўслыш яго, і патапчы нягодных на месцу іхным.
13 Схавай іх у пыле разам, віды іхныя зьвяжы ў схове.
14 Тады Я прызнаю табе, што спасець цябе правіца твая.
15 Вось бегемот, каторага Я ўчыніў, як цябе; ён есьць траву, як вол.
16 Вось сіла ягоная ў сьцёгнах ягоных, і дужасьць ягоная ў мускуле бруха ягонага.
17 Ён зьгінае хвост свой, як кедра; жылы ў лядзьвях ягоных перапляліся.
18 Косьці ягоныя — трубы мядзяныя; косьці ягоныя, як пруты зялезныя.
19 Ён першы з дарогаў Божых. Тый, што ўчыніў яго, бліжа да яго меч Свой.
20 Бо корм горы даюць яму, і ўсі зьвяры палявыя гуляюць там.
21 У сьценях іх ляжыць ён, у схове трысьніковым і ў балоце.
22 Даюць яму сьцень рассахатыя дзервы, і вербы ля ручаёў акружаюць яго.
23 Вось ён п’ець раку, але не барзьдзіць; ён пэўны, хоць бы Ёрдан лінуўся яму ў рот.
24 Ці можна яго ўзяць перад ачыма ягонымі, ці можаш у пыск яму зацягнуць дрот?
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 40 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.