1 Бо ё жарало срэбра, і месца на золата, ідзе ачышчаюць.
2 Зялеза дастаюць ізь зямлі, а з руды літуюць медзь.
3 Ён азначае канец цемні і супоўна скумае камень цемры й сьмяротнага сьценю.
4 Прабіваецца рака ад месцаў жыхараў, забытых нагамі; яны зьбяднелі і ад людзёў туляюцца.
5 Зямля, — зь яе паходзе хлеб, а пад ёй парыта бы цяплом.
6 Камяні яе — месца шафіру, і пыл золата ў ёй.
7 Сьцежкі ня ведае дзярлівая птушка, і ня бачыла яе вока каршуна;
8 Не тапталіся па ёй сынове пыхі, і не пераходзіў яе стары леў.
9 На крэмень наложа руку сваю і перакуляе горы з каранямі.
10 Ён высякае каналы ў скалах, і кажную дарагую рэч бача вока ягонае.
11 Ён зьвязуе рэкі, каб не разьліваліся, і схаванае выносе на сьвятліню.
12 Але мудрасьць, ідзе знайсьці яе? і йдзе месца розуму?
13 Ня ведае чалавек цаны яе, і яе не знаходзяць на зямлі жывых.
14 Бяздоньне кажа: "Ня ў імне яна", і мора кажа: "Не ў мяне!"
15 Ня можна даць шчырага золата за яе, і срэбра ня можа быць адважана за цану яе.
16 Не цануюць яе золатам Офірскім, ані дарагім аніксам, ані шафірам.
17 Не раўня ёй золата а крышталь, і не мяняюць яе на судзьдзе із шчырага золата.
18 Караляў а пэрлаў і менаваць няма чаго, цана мудрасьці вышэй за рубіны.
19 Не раўня ёй топаз Ефіопскі; шчырым золатам не цануюць яе.
20 А мудрасьць скуль паходзе? і йдзе месца розуму?
21 Схавана яно ад ачоў усяго жывучага і ад птушак нябёсных затоена.
22 Загіна а сьмерць кажуць: "Вушмі нашымі чулі мы галасы празь яе".
23 Бог цяме дарогу яе, і Ён ведае месца яе;
24 Бо Ён глядзіць на канцы зямлі, бача пад цэлым небам.
25 Як Ён ветру прызначаў вагу і ўладзіў ваду подле меры,
26 Як азначаў права дажджу й дарогу маланьні грымотнай;
27 Тады Ён бачыў яе і агаласіў яе; Ён устанавіў яе, і спрабаваў яе.
28 І сказаў чалавеку: "Вось, боязьнь Спадарова — гэта мудрасьць, і адвярненьне ад ліха — розум"».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 28 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.