Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Эстэрына, 1 Эстэрына, 1 глава

1 І сталася за дзён Агасвера, — гэты Агасвер гаспадарстваваў ад Інды й аж да Ефіопы над сто дваццаць сяма краямі, —
2 Таго часу, як кароль Агасвер сядзеў на каралеўскім пасадзе сваім, каторы ў Сусе, сталіцы,
3 Трэйцяга году дзяржавы свае, ён справіў чэсьць усім князём сваім а служцом сваім, валадаром Пэрсі а Міды, паном а князём краёў, што былі перад ім,
4 Паказуючы вялікае багацьце славутага каралеўства свайго і чэсьць харашыні вялічча свайго, шмат дзён, сто асьмідзясят дзён.
5 Па гэтых днёх, кароль справіў чэсьць усяму люду, што быў прытомны ў сталіцы Сусе, ад вялікага аж да малога, сем дзён у садовым панадворку каралеўскага палацу.
6 Белыя, зялёныя а сінія запоны былі прымацаваны паварозамі выборнага лёну а пурпуры да срэбных колцаў і мрамарных стаўпоў. І былі ложкі залатыя а срэбныя на мосьце з алябастры а белага мрамару а пэрлы а чорнага мрамару.
7 І напікі ў залатым судзьдзю, — судзьдзе розьнілася адно ад аднаго, — і множасьць каралеўскага віна, пакаралеўску.
8 А да піценьня подле права ня было прынукі; бо кароль паручыў усім старшым дому свайго, каб яны рабілі подле зычаньня кажнага.
9 Таксама караліца Вашты справіла чэсьць жанкам у каралеўскім доме караля Агасвера.
10 Сёмага дня, як разьвесялілася сэрца каралёва ад віна, ён расказаў Мегуману, Бізфе, Гарбоне, Біґфе а Анаґфе, Зэфару а Каркасу — сямём легчанцом, што служылі перед Агасверам,
11 Каб яны прывялі перад від караля караліцу Вашты ў кароне каралеўскай, каб паказаць людам а вайводам харашыню яе, бо яна была надта пазорвая.
12 І адмовілася караліца Вашты прысьці на расказаньне каралеўскае легчанцамі. І засердаваў кароль надта, і гнеў ягоны загарэўся ў ім.
13 І сказаў кароль мудрыцом, што зналі часы, — бо такі быў звычай каралеўскі да ўсіх ведамцаў права а суду, —
14 І блізкому да сябе Каршэне, Шэфару, Адмафе, Фаршышу, Мерэсу, Марсэне, Мемухану, — сямём князём Пэрскім а Мідзкім, каторыя маглі бачыць від каралёў і сядзелі першымі ў каралеўстве:
15 «Што зрабіць подле права з караліцаю Вашты за тое, што яна не зрабіла подле слова караля Агасвера легчанцамі?»
16 І сказаў Мемухан перад відам караля а вайводцаў: «Не перад адным каралём вінна караліца Вашты, а перад усімі вайводамі і перад усімі людзьмі, каторыя па ўсіх краінах караля Агасвера;
17 Бо дойдзе ўчынак караліцы да ўсіх жонак, і яны будуць улегцы мець мужоў сваіх, і казаць: "Кароль Агасвер расказаў прывесьці караліцу Вашты перад від свой, і яна не пайшла".
18 Цяпер княгіні Пэрскія а Мідзкія, каторыя пачуюць праз учынак каралічын, будуць тое ж казаць усім князём каралёвым; і будзе досыць улегцыменьня а злосьці.
19 Калі гэта зьлюб каралю, няхай выйдзе каралеўскае расказаньне ад яго, і няхай будзе ўпісана ў правы Пэрскія а Мідзкія і не касуецца, што наперад Вашты ня прыйдзе да караля Агасвера; і няхай кароль аддасьць каралеўскую годнасьць ейную другой, лепшай за яе.
20 Як пачуюць праз гэту загаду каралёву, каторую ён зробе па ўсім каралеўстве сваім, — а яно вялікае, — усі жонкі будуць сьціць мужоў сваіх, ад вялікага аж да малога».
21 І сказанае было добрым у ваччу караля а вайводаў ягоных, і ён зрабіў подле слова Мемухана;
22 Бо ён паслаў лісты да ўсіх краёў каралеўскіх, да кажнага краю пісьмом яго і да кажнага народу моваю яго, каб кажны муж быў спадаром у сваім доме і каб ён гукаў моваю народу свайго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эстэрына, 1 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.