Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Эстэрына, 5 Эстэрына, 5 глава

1 І было пазаўтра: Естэр адзелася пакаралеўску, і стала яна на нутраным панадворку каралеўскага дому, супроці дому каралёвага; кароль жа сядзеў на каралеўскім пасадзе сваім у каралеўскім доме, супроці ўходу ў дом.
2 Як кароль абачыў караліцу Естэр, на панадворку стаячую, яна знайшла ласку ў ваччу ягоным. І выцягнуў кароль да Естэры залаты ськіпетр, што ў руццэ ў яго, і дабліжылася Естэр, і даткнулася канца ськіпетра.
3 І сказаў ёй кароль: «Чаго табе, караліца Естэр, і што за просьба твая? нават аж да палукаралеўства будзе дана табе».
4 І сказала Естар: «Калі зьлюб каралю, дык хай прыйдзе кароль із Гаманом сядні на чэсьць, каторую я прыгатавала яму».
5 І сказаў кароль: «Пабарзьдзіце Гамана, каб зрабіць подле слова Естэрынага». І прышоў кароль із Гаманом на чэсьць, каторую прыгатавала Естэр.
6 І сказаў кароль Естэры пры піцьцю віна: «Якое жаданьне твае? і дасца табе; і якая просьба твая? аж да палукаралеўства яна будзе споўнена».
7 І адказала Естэр, і сказала: «Мае жаданьне а мая просьба:
8 Калі я прыдбала ласку ў ваччу караля, і калі зьлюб каралю споўніць жаданьне мае і зрабіць подле просьбы мае, то хай прыйдзе кароль із Гаманом на чэсьць, каторую я спраўлю ім, і заўтра я зраблю подле слова каралёвага».
9 І вышаў Гаман таго дня вясёлы і ў добрым настрою. Але як абачыў Гаман Мордэхая ў браме каралеўскай, і тый ня ўстаў, і зь месца не крануўся перад ім, тады напоўніўся ён палкага гневу на Мордэхая.
10 Адылі ж зьдзержыўся Гаман. І прышоў да дому свайго, і паслаў пазваць да сябе любячых сваіх а Зэрэш, жонку сваю.
11 І паведаў ім Гаман праз славу багацьця свайго, і праз множасьць сыноў сваіх, і праз усе тое, як узьвялічыў яго кароль і як узвышыў яго над князьмі а слугамі каралеўскімі.
12 І сказаў Гаман: «Дый караліца Естэр, апрача мяне, нікога не пазвала з каралём на чэсьць, каторую яна прыгатавала; і таксама назаўтрае я пазваны з каралём да яе.
13 Але ўсяго гэтага ня досыць імне, пакуль я бачу Мордэхая, Юдэя, ля брамы каралеўскае седзячага».
14 І сказала яму Зэрэш, жонка ягоная, і ўсі любячыя яго: «Хай пастановяць высокую шыбеніцу пяцьдзясят локцяў увышкі, і нараніцы скажы каралю, каб засіліць Мордэхая на ёй; тады весела йдзі на чэсьць із каралём». І ўпадабаў гэтае слова Гаман, і ён пастанавіў шыбеніцу.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эстэрына, 5 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.