Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Эстэрына, 9 Эстэрына, 9 глава

1 І двананцатага месяца, значыцца месяца Адара, трынанцатага дня яго, каторага прышоў час споўніцца слову каралеўскаму а расказаньню ягонаму, таго дня, калі непрыяцелі Юдэяў спадзяваліся ўзяць уладу над імі, а вышла наадварот, што самы Юдэі ўзялі ўладу над варагамі сваімі, —
2 Зьберліся Юдэі ў местах сваіх, па ўсіх краёх караля Агасвера, каб налажыць руку на шукаючых ліха ім; і ніхто ня мог вытрываць перад відам іхным, бо страх іх напаў на ўсі люды.
3 І ўсі князі краінаў а намесьнікі а вайводы а ўраднікі каралеўскія падзьдзержавалі Юдэяў, бо на іх напаў страх Мордэхая;
4 Бо вялікі быў Мордэхай у доме ў караля, і слава празь яго разыходзілася па ўсіх краінах, бо гэты чалавек, Мордэхай, падыймаўся вышэй а вышэй.
5 Дык Юдэі білі ўсіх непрыяцеляў сваіх вытням мяча, забіваючы й глабаючы, і рабілі подле свае волі тым, што іх ненавідзілі.
6 У Сусе, сталіцы, забілі Юдэі й выгубілі пяцьсот чалавекаў;
7 І Паршандафу, і Далфона, і Асфафу,
8 І Парафу, і Адалю, і Арыдафу,
9 І Пармашфу, і Арысая, і Арыдая, і Ваізафу, —
10 Дзесяцёх сыноў Гамана Гамедафенка, уцісканьніка Юдэяў, забілі яны, а на глабаньне ня выцягнулі рукі свае.
11 Таго дня наказалі каралю празь лік забітых у Сусе, сталіцы;
12 І сказаў кароль караліцы Естэры: «У Сусе, сталіцы, забілі Юдэі й выгубілі пяцьсот чалавекаў і дзесяцёх сыноў Гамановых; а ў засталых краінах каралеўскіх што яны зрабілі? Што за зычаньне твае? і яно дасца; і яшчэ што за просьба твая? яна будзе споўнена».
13 І сказала Естэр: «Калі зьлюб каралю, то хай бы таксама дазволена было Юдэям, што ў Сусе, і заўтра рабіць тое ж, што сядні, з расказаньня, і дзесяцёх сыноў Гамановых хай бы павесілі на шыбеніцы».
14 І казаў кароль зрабіць гэтак, і расказаньне было дана ў Сусе, і дзесяцёх сыноў Гамановых павесілі.
15 І зьберліся Юдэі, каторыя ў Сусе, таксама й чатырнанцатага дня месяца Адара, і забілі ў Сусе трыста чалавекаў, а на глабаньне ня выцягнулі рукі свае.
16 І засталыя Юдэі, што ў каралеўскіх краінах, зьберліся й сталі на абарону жыцьця свайго, і супакоіліся ад непрыяцеляў сваіх, і забілі з варагоў сваіх семдзясят пяць тысячаў, а на глабаньне ня выцягнулі рукі свае,
17 Трынанцатага дня месяца Адара; а чатырнанцатага дня гэтага ж месяца яны супакоіліся й зрабілі яго днём частаваньня а весялосьці.
18 Юдэі ж, што ў Сусе, зьберліся трынанцатага дня яго і чатырнанцатага дня яго; а пятнанцатага дня яго супакоіліся, і зрабілі яго днём частаваньня а весялосьці.
19 Затым Юдэі селавыя і што жывуць у местах адкрытых, праводзяць чатырнанцаты дзень месяца Адара ў весялосьці а чэсьцях, пасылаючы адны адным часьці.
20 І апісаў Мордэхай гэтыя здарэньні, і паслаў лісты да ўсіх Юдэяў, каторыя ў краю караля Агасвера, да блізкіх і да далёкіх,
21 Каб яны прынялі на сябе абавязак сьвяткаваць сьвята чатырнанцатага дня месяца Адара і пятнанцатага дня яго, год у год,
22 Як дні, у каторыя Юдэі сталі супакойныя ад непрыяцеляў сваіх, і такога месяца, у каторым абярнуўся ім смутак у радасьць, і жалоба — у сьвята, — каб яны рабілі іх днямі чэсьці а весялосьці, пасылаючы адны адным часьці і падаркі бедным.
23 І прынялі Юдэі тое, што ўжо самы пачалі рабіць, і праз што Мордэхай напісаў ім,
24 Як Гаман Гамедафенак, Аґаґянін, уцісканьнік усіх Юдэяў, думаў загубіць Юдэяў і кідаў на пур, значыцца на жэрабя, каб зьмяжджуліць а загубіць іх,
25 І як яна, Естэр, прышла да караля, і як ён расказаў лістам, каб нягодны замер, каторы ён, Гаман выдумаў супроці Юдэяў, абярнуўся на собскую галаву ягоную, і павесілі яго а сыноў ягоных на шыбеніцы.
26 Затым і назвалі гэтыя дні Пурам, ад слова «пур». Дык, подле ўсіх словаў гэтага лісту і таго, што самы бачылі гэта і што прыгадзілася ім,
27 Пастанавілі Юдэі й прынялі на сябе а на насеньне свае а на ўсіх, хто прылучаецца да іх, непарушна сьвяткаваць гэтыя два дні, подле апісаньня іх і подле часу іх, кажны год;
28 І каб дні гэтыя былі помныя й сьвяткаваліся ў кажным родзе, кажнай радзіме, у кажным краю а ў кажным месьце; і каб дзён гэтых Пурым ня ўзрушалі сярод Юдэяў, ані памятка празь іх ня шчэзла ў насеньню іхным.
29 Напісала таксама караліца Естэр Абігаілішка а Мордэхай Юдэй із усёю станаўкосьцю, каб паўнілі гэты другі ліст праз Пурым.
30 І паслалі лісты да ўсіх Юдэяў, да сто дваццаць сямёх краёў каралеўства Агасверавага, із словамі супакою а праўды,
31 Устанавіць гэтыя дні Пурыму ў пару, якую ўстанавіў ім Мордэхай Юдэй а караліца Естэр, і як яны самы ўстанавілі сабе а насеньню свайму на памятку посту а галашэньняў сваіх.
32 І слова Естэрына зацьвердзіла гэтыя загады праз Пурым, і ўпісаны ў кнігу.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эстэрына, 9 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.