Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Эстэрына 8 Эстэрына 8 раздзел

1 Таго дня кароль Агасвер аддаў караліцы Естэры дом Гаманоў, уцісканьніка Юдэяў; а Мордэхай увыйшоў перад від караля, бо Естэр азнайміла, хто ён ёй.
2 І зьняў Кароль жуковіну сваю, каторую ён адняў у Гамана, і аддаў яе Мордэхаю; Естэр жа прызначыла Мордэхая над домам Гамановым.
3 І гукала Естэр ізноў перад каралём, і пала ў ногі яму, і плакала й маліла яго адвярнуць ліха Гамана Аґаґяніна а замер ягоны, каторы выдумаў супроці Юдэяў.
4 І выцягнуў кароль да Естэры залаты ськіпетр; і ўстала Естэр, і стала перад каралём,
5 І сказала: «Калі каралю зьлюб, і калі я прыдбала ласку перад відам ягоным, і годная справа гэтая перад відам караля, і калі люба я ачом ягоным, то хай бы было напісана, каб былі зьвернены лісты, выдумка Гамана Гамэдафенка, Аґаґяніна, каторыя ён напісаў выгубіць Юдэяў у вусіх краінах каралеўскіх!
6 Бо як я магу бачыць ліха, каторае прыйдзе на люд мой, і як я магу бачыць згубу родных імне?»
7 І сказаў кароль Агасвер караліцы Естэр а Мордэхаю Юдэю: «Вось, я дом Гаманоў аддаў Естэры, і яго засілілі на шыбеніцы за тое, што ён накладаў руку сваю на Юдэяў;
8 І вы напішыце празь Юдэяў, што вам зьлюб, ад караля і запячатуйце каралеўскаю жуковінаю; бо ліст напісаны ад караля й запячатаваны жуковінаю каралеўскаю, ня можна зьмяніць».
9 І пагуканы былі тады пісары каралеўскія трэйцяга месяца, значыцца месяца Сывана, дваццаць трэйцяга дня, і напісалі ўсе так, як расказаў Мордэхай, да Юдэяў а да намесьнікаў а да вайводаў а да князёў краёў, што ад Інды аж да Ефіопы, да сто дваццаць сямёх краёў, да кажнага краю пісьмом яго й да кажнага народу моваю ягонаю, і да Юдэяў пісьмом іхным і моваю іхнаю.
10 І напісаў ён ад караля Агасвера, і запячатаваў жуковінаю каралеўскаю, і паслаў лісты ганцамі конна на конях, на вярблюдох, мулах а на жаробках-вярблюдзіцах, —
11 Праз тое, што кароль дазваляе Юдэям, каторыя ў якім-колечы месьце, зьберціся й стаць на абарону жыцьця свайго, зьнішчыць, забіць а загубіць усіх дужых у людзе і ў краіне, уцісканьнікаў іх, дзецяняты а жонкі, і маемасьць іхную разглабаць,
12 За адзін дзень па ўсіх краінах караля Агасвера, трынанцатага дня двананцатага месяца, значыцца месяца Адара.
13 Адпіс рукапісу даецца, як расказаньне кажнай краіне, на агалашэньне ўсім людам, і каб Юдэі гатовыя былі да тога дня імсьціцца варагом сваім.
14 Ганцы, што ехалі на вярблюдох, мулах, выехалі падганяныя а націсканыя словам каралеўскім. І расказаньне было дана ў Сусе, сталічным месьце.
15 І Мордэхай вышаў ад караля ў вадзецьцю каралеўскім, сінім і белым, і ў вялікай залатой кароне, і ахіліме цянюсенькага палата а пурпуры. І места Суса весялілася а цешылася.
16 У Юдэяў была сьвятліня а радасьць а весялосьць а чэсьць.
17 І ў кажнай краіне, і ў кажным месьце, на ўсялякім месцу, куды прышло слова каралеўскае а расказаньне ягонае, у Юдэяў была весялосьць, а радасьць а чэсьць а сьвята. І шмат хто зь людаў зямлі сталі Юдэямі, бо страх Юдэяў паў на іх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Эстэрына, 8 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.