Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Ісаі, 1 Відзень прарокі Ісаі, 1 глава

1 Відзень Ісаі Амасёнка, каторую ён відзеў узглядам Юдэі а Ерузаліму, за дзён Узі, Ёфама, Агаза, Гэзэкі, каралёў Юдэйскіх.
2 Слухайце, нябёсы, і ўважай, зямля; бо СПАДАР казаў: «Сыноў узгадаваў Я й вывышыў, але яны зрабілі выступ супроці Мяне.
3 Вол знае собсьніка свайго, і асёл ясьлі спадара свайго; а Ізраель ня знае, люд Мой не разумее».
4 Гора народу грэшнаму, люду ацяжаранаму бяспраўям, насеньню ліхадзеяў, сыном згубцаў: яны пакінулі СПАДАРА, пагрэбавалі сьвятым Ізраелявым, адчураліся, пайшлі назад.
5 Чаму вы маеце быць біты болей? Дадаіце бунт. Уся галава хворая, і ўсе сэрца замлелае;
6 Ад ступы нагі аж да галавы ў яго няма нічога цэлага: раны а сінякі а загноеныя болькі, ня выцісьненыя ані завязаныя, ані зьмякчаныя масьцяй.
7 Край ваш пусты; месты вашыя спаленыя цяплом; зямля вашая, перад вамі жаруць чужнікі яе, — і запушчаная, як спустошаная чужнікамі.
8 І засталася дачка Сыёну, як будан у вінішчу, як начулішча ў гародзе, як абляганае места.
9 Калі б СПАДАР войскаў не пакінуў нам астачы, то мы сталі б траха тым жа, чым Содома, сталі б падобныя да Ґоморы.
10 Чуйце слова СПАДАРОВА, дзяржаўцы Содомы; ўважай на права Бога нашага, людзе Ґоморы!
11 «Нашто Імне множасьць аброкаў вашых?» — кажа СПАДАР. «Насычаны Я ўсепаленьнямі бараноў і тукам кормных, і крыві быкоў а баранчыкаў а казлоў не хачу.
12 Як прыходзіў бачыць від Мой, то хто вымагае ад вас, каб вы тапталі панадворкі Мае?
13 Наперад ня прыносьце пустых дароў: кадзеньне агіда Імне; маладзіка а сыботы, згуканьня збораў не магу цярпець: бяспраўе і — сьвяты збор!
14 Маладзікі вашы, прызначаныя поры вашы ненавідзе душа Мая: яны вялічныя Імне, Я стамаваўся насіць іх.
15 І як вы выцягнеце рукі свае, Я хаваю ад вас вока Свае; нават як вы павялічаеце малітву, Я ня чую: рукі вашы поўныя крыві.
16 Абмыйцеся, ачысьціцеся; аддальце ліха справаў вашых ад аччу Маіх, перастаньце рабіць ліха.
17 Наўчыцеся рабіць дабро: шукайце суду, будзьце пасьцівымі з уцісьненымі, судзіце сірату, прычыняйцеся за справу ўдавы.
18 Прыходзьце ж цяпер, і разважма разам, — кажа СПАДАР, — хоць грахі вашыя будуць, як шкарлат, яны зьбялеюць, як сьнег; калі яны будуць чырвоныя, як чырва, стануцца, як воўна.
19 Калі вы будзеце зычыць гэтага і будзеце паслухняныя, то паспытаецеся дабра зямлі;
20 Калі ж вы адмовіцеся й будзеце бунтоўныя, — меч зжарэць вас; бо вусны СПАДАРОВЫ вымавілі».
21 Як стала бязуляю сталіца верная! была поўная суду, справядлівасьць жыла ў ёй, а цяпер — убіўцы.
22 Срэбра твае стала шумаўём, віно твае зьмешанае з вадою.
23 Князі твае ўпорлівыя й сябры зладзеяў; усі яны любяць лапаны й гоняцца за надгародамі; яны ня судзяць сіротаў ані справа ўдавы прыходзе да іх.
24 Затым агалашае Спадар, СПАДАР войскаў, Дужы Ізраеляў: «Бяда ім! Я пацешуся з праціўнікаў Сваіх і памшчуся варагом Сваім.
25 І ўзноў абярну руку Сваю на цябе, і ачышчу жлуктаю шумаўё твае, і аддзялю ўсю цыну тваю;
26 І ўзноў пастанаўлю судзьдзяў табе, як уперад, і райцаў табе, як спачатку: просьле гэтага ты будзеш названы местам справядлівым, сталіцаю вернай».
27 Сыён выкупіцца судам і наверненыя яго — справядлівасьцяй.
28 Узрушыцелі ж права й грэшнікі разам будуць патрышчаны, і пакідаючыя СПАДАРА будуць выгублены;
29 Бо яны будуць засарамочаны за дубы, каторых вы жадалі, і засаромлены за гароды, што вы абралі;
30 Бо вы будзеце, як тый дуб, у каторага лісьцё зьвяла, і як гарод, у каторым няма вады;
31 І дужы будзе як рызьзё, і справа ягоная скрою; і будуць гарэць абое разам, і ніхто ня згасе.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Відзень прарокі Ісаі, 1 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.