1 Віл укляк, Нево сьхінаецца,балваны іхныя пераданы зьвяром а статку; наклады вашы былі цяжкія, цяжар стомленаму.
2 Яны сьхінаюцца, яны клякаюць разам, яны не маглі ўратаваць накладу, самы пайшлі ў палон.
3 «Слухайце Мяне, доме Якаваў і ўся астача дому Ізраелявага, прынятыя ад жывата, ношаныя ад дзетніцы:
4 І аж да старасьці вашае Я тый, і аж да сівізны Я буду цягаць; Я ўчыніў і Я буду насіць, нават Я буду цягаць і выбаўлю.
5 Да каго, будзеце ўважаць, падобны Я, і раўнаваць, і прыраўнуеце Мяне, каб мы былі падобныя?
6 Яны шчодра высыпаюць золата з капшука, важаць срэбра на вазе, наймаюць літоўніка, і ён робе зь яго бога; яны падаюць і нават кланяюцца.
7 Носяць яго на плячох, цягаюць яго й становяць яго на сваім месцу; і ён стаіць, із свайго месца ня кратаецца; нават крычаць яму, але ён не адказуе і яго зь бяды не вывальняе.
8 Памятуйце гэта й пакажыце сябе мужамі; зьвярніцеся вы, выступнікі, да сэрца;
9 Успомніце бытае ад веку, бо Я СПАДАР, і няма яшчэ іншага, Бог, і няма падобнага да Мяне.
10 Абяшчаю з пачатку канец і з даўнейшых часоў, што ня зроблена, кажучы: "Мае пастановы стануцца, і ўсе Свае жаданьне Я зраблю".
11 Гукаю з усходу дзярлівую птушку, і з далёкага краю мужа радаў Сваіх. Але, як казаў, так здойсьню; Я хармаваў і так зраблю гэта.
12 Слухайце Мяне, дужыя сэрцам, што далёкія да справядлівасьці.
13 Я дабліжыў справядлівасьць Сваю, каб яна ня была далёка, і спасеньне Мае не зацягнецца; і Я дам у Сыёне спасеньне, Ізраелю славу Сваю.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 46 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.