1 Цяжар узглядам даліны відзені. — Што табе цяпер, што ты ўвесь вышаў на стрэхі?
2 Места поўнае гому, вераску, места весялосьці, забітыя твае не забітыя мячом ані памерлі ў бітве;
3 Усі дзяржаўцы твае патуляліся разам, іх зьвязалі лучнікі; усі, знойдзеныя ў цябе, зьвязаны разам, уцеклыя здалеку.
4 Затым я сказаў: «Адвярніцеся ад мяне, я буду горка плакаць; не хапайцеся цешыць мяне ў вупадзе люду майго»;
5 Бо дзень зямятні а патаптаньня а сумятні ў даліне відзені ад Спадара, СПАДАРА войскаў, разбурэньне сьценаў а крыкня «На гару!»
6 І Елам возе сагайдак, людзі ў цялежках а коньнікі, і Кір агаляе шчыт.
7 І станецца, што найвыбарнейшыя даліны твае будуць поўныя цялежак, і коньнікі будуць ладзіцца ў браме.
8 І Ён адкрыў запону Юды; і вы глядзелі таго дня зброі ў лесавым доме.
9 І раськепіны места Давідавага бачылі, што шмат іх, і зьберлі воды дольняе копані;
10 І дамы Ерузаліму палічылі, і разбурылі дамы, умацаваць сьцяну;
11 Выкапалі таксама копань памеж дзьвюх сьценаў да вады старога ставу. Але не аглядаліся на ўчыніцеля яго і ня бачылі Стварыцеля здаўна гэтага.
12 І гукнўў Спадар, СПАДАР войскаў, таго дня плакаць а галасіць, лысець а паперазацца зрэбнінаю.
13 І во радасьць а весялосьць; забіваюць буйны статак і рэжуць драбны статак, ядуць мяса і п’юць віно: «Будзем есьці й піць, бо заўтра памрэм!»
14 І аб’явіў у вушы імне СПАДАР войскаў: «Напэўна не адзяржыце ласкіўчыненьня за гэта бяспраўе аж да сьмерці», — кажа Спадар, СПАДАР войскаў.
15 Гэтак кажа Спадар, СПАДАР войскаў: «Ідзі, прыйдзі да гэнага дамавера, да Шэўны, што над домам, і кажы:
16 "Што ў цябе тут, і хто ў цябе тут, што ты высек сабе тут гроб, як тый, што высякае сабе гроб на вышыні, што выразае гасподу сабе ў скале?
17 Вось, СПАДАР ізь сілаю пусьце цябе, дужы чалавеча, супоўна схопе цябе;
18 Моцна скруціўшы цябе ў клубок, пусьце цябе, як апуку, у край вялізарны; там ты памрэш, і там цялежкі славы твае, о сораме дому спадара свайго!"
19 Я сьпіхну цябе з ураду твайго, і зь месца стаяньня твайго зарвець цябе.
20 І станецца таго дня, што Я гукну слугу Свайго Елякіма Гілчанка,
21 І надзену на яго вопратку тваю, і паперажу яго поясам тваім, і ўладу тваю Я нерадам у рукі ягоныя; і ён будзе айцом жыхарам Ерузаліму й дому Юдзінаму.
22 І ўзлажу на плячо ягонае ключ ад дому Давідавага; і ён адамкнець, і ніхто не замкнець; і ён замкнець, і ніхто не адамкнець.
23 І ўмацую яго, як гвозд у верным месцу; і будзе ён пасадам славы дому айца свайго.
24 І павесяць на ім усю славу дому айца ягонага, пагоны а патомства, усе малое судзьдзе, ад чараў аж да жбаноў.
25 Таго дня, — агалашае СПАДАР войскаў, — захістаецца гвозд, убіты на верным месцу, і будзе адсечаны, і зваліцца, і зьнішчыцца цяжар, быты на ім; бо СПАДАР сказаў».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 22 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.