1 «Пяі няплодная, каторая не радзіла; выбухні ў пяцьцю і гукай голасна, ты ня труднілася дзецьмі; бо больш дзяцей у пакіненай, чымся ў замужкі, — кажа СПАДАР. —
2 Пашыр месца будану свайго, і апоны гасподаў тваіх няхай расьцягнуць, не шчаджай, падоўж паварозы свае і ўмацуй кольле свае.
3 Бо направа й налева ты пашырышся, і насеньню твайму спадуць народы, і населіце спустошаныя месты.
4 Ня бойся, бо ты ня будзеш сароміцца; ня будзеш зьняважана, бо ты ня будзеш паганбена: бо сорам дзявоцтва свайго ты забудзешся і наперад ня ўспомніш празь вярненьне ўдоўства свайго.
5 Бо муж твой ё Ўчыніцель твой, СПАДАР войскаў імя Ягонае; і Адкупіцель твой, Сьвяты Ізраеляў, Богам усяе зямлі назавецца.
6 Бо пагукаў цябе СПАДАР як жонку, пакіненую й засмучоную ў духу, і як жонку маладосьці, як ты была адхінена, — кажа Бог твой. —
7 На малую часінку Я пакінуў цябе, і зь вялікаю спагадаю зьбяру цябе.
8 У паводцы гневу Я схаваў на часіну від Свой ад цябе, але вечнаю дабрынёю паспагадаю табе, — кажа СПАДАР, Адкупіцель твой;
9 Бо гэта воды Ноевы Імне, бо як Я прысягнуў, што наперад воды Ноевы не пярэйдуць зямлі, так Я прысягнуў, што ня буду гневацца на цябе ані ўпікаць табе.
10 Бо горы скрануцца, і ўзгоркі захістаюцца, але дабрыня Мая не адступе ад цябе, і змова міру Майго будзе непахісная, — кажа СПАДАР, — Каторы мае спагаду да цябе.
11 Уцісьненая, узбураная, спабытая пацехі! гля, Я палажу камяні твае харошых колераў і поды твае палажу із шафіраў;
12 І зраблю з аґатаў вежы твае і брамы твае — з карбункуляў, і ўсі граніцы твае — із жаданага каменьня.
13 І ўсі сынове твае будуць наўчаны СПАДАРОМ, і вялікі супакой будзе ў сыноў тваіх.
14 У справядлівасьці будзеш умацавана; далёка будзеш ад уціску, бо ня будзеш баяцца, і будзеш бяз страху, бо ён не дабліжыцца да цябе.
15 Вось, на цябе будуць зьбірацца, зьбірацца, але не ад Мяне; хто зьбярэцца на цябе, тый падзець перад табою.
16 Вось, Я стварыў каваля, каторы разьдзьмухае вугальле ў цяпле і вырабляе снадзь да свае работы; і Я ж стварыў нішчэньніка на разбурэньне.
17 Усялякая зброя, зробленая на цябе, ня будзе дасьпешная, і кажны язык, што будзе станавіцца на суд із табою, ты абвінуеш. Гэта спадак слугаў СПАДАРОВЫХ і аправеньне іх ад Мяне», — агалаше СПАДАР.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 54 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.