1 Слухайце, абтокі, мяне, і прыслухайцеся, люды, здалеку: СПАДАР пагукаў мяне з улоньня, ад нутра маці мае ўспомнеў імя мае;
2 І зрабіў вусны мае як войстры меч; сьценям рукі Свае схаваў мяне, і зрабіў мяне палераванаю стралою, у сагайдаку Сваім схаваў мяне,
3 І сказаў імне: «Слуга Мой ты, Ізраелю, у каторым Я ўслаўлюся».
4 А я казаў: «Дарма я цяжка працаваў, на пустое а марнае я высіліў сілу сваю; але суд мой у СПАДАРА, і праца мая ў Бога майго».
5 І цяпер сказаў СПАДАР, Каторы ўхармаваў Мяне ад улоньня за слугу Свайго, навярнуць Якава да Яго, каб Ізраель быў зьберты да Яго; і Я ўславіўся ў ваччу СПАДАРА, і Бог Мой быў сілаю Маёй.
6 І Ён сказаў: «Мала таго, каб Ты быў слугою Маім, падняць плямёны Якававы і навярнуць захаваныя Ізраеля; але Я дам Цябе за сьвятліню народам, каб было спасеньне Мае да канца зямлі».
7 Гэтак кажа СПАДАР, Адкупіцель Ізраеляў, Сьвяты ягоны, таму, каторага душой грэбуюць, каторага збрыдзіў народ, слузе дзяржаўцаў: «Каралі абачаць, і ўстануць князі, паклоняцца дзеля СПАДАРА, Каторы верны, Сьвяты Ізраеляў, і Ён абраў цябе».
8 Гэтак кажа СПАДАР: «У часе зычлівасьці Я адкажу табе, і ў дзень спасеньня Я памагу табе, і захаваю цябе, і зраблю цябе змоваю людаў, каб аднавіць зямлю і ўзяць у дзяржаньне спустошаны спадак,
9 Каб сказаць вязьням: "Выходзьце" і тым, што ў цемні: "Пакажыцеся". Яны на дарогах будуць пасьціцца, і на ўсіх узгорках пасьцьбішча іхнае.
10 Ня будуць галодныя ані ўсьмяглыя, і ня зразе іх вад ані сонца, бо Мілуючы іх павядзець іх і ля жаролаў водаў пакіруе іх.
11 І абярну ўсі горы Свае ў дарогі, і гасьцінцы Мае будуць павышаны.
12 Вось, гэтыя прыйдуць здалеку, і гля, гэныя прыйдуць із поўначы а із захаду, а гэныя ізь зямлі Сынім».
13 Пяіце, нябёсы, і весяліся, зямля, і выбухніце пяцьцём, горы, бо пацешыў СПАДАР люд Свой і над убогімі Сваімі зьмілуецца.
14 І сказаў Сыён: «СПАДАР пакінуў мяне, і Спадар забыўся мяне».
15 «Ці забудзецца жонка ссучае свае? ці не пажалее яна сына жывата свайго? Калі нават і яны забудуцца, то Я не забудуся цябе:
16 Вось, на далонях Я нарысаваў цябе; сьцены твае заўсёды перад Імною.
17 Дзеці твае пабарзьдзяць да цябе, нішчыцелі ж а пустошнікі твае адыйдуць ад цябе.
18 Узьнімі навокал вочы свае й глянь: усі яны зьберліся разам, прыходзяць да цябе. Жыў Я, — агалашае СПАДАР: — Ты ўсімі імі, як прыборам, прыбярэшся і завяжаш іх, як княгіня маладая.
19 Тады спустошаньне а запусьценьне вашае а зямля зьнішчэньня стануцца цеснымі жыхарам вашым: і будуць аддалены глытаючыя вас.
20 Яшчэ скажуць сынове твае ў вушы твае, па Тваёй страце іншых: "Месца імне цеснае: дабліж імне месца, і буду жыць".
21 І скажаш у сэрцу сваім: "Хто нарадзіў імне іх? я была спабытая дзяцей, адзінотная, заведзеная ў палон і адкіненая, хто ж выгадаваў іх? вось, я заставалася адна: скуль яны?"»
22 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Вось, Я падыйму руку Сваю народам і людам вывешу сьцяг Свой, і прынясуць сыноў тваіх на ўлоньнях, і дачкі твае будуць несены на плячох.
23 І каралі будуць узгадавацелямі тваімі, і караліцы карміцелкамі тваімі; і будуць кланяцца табе відам аж да зямлі і пыл ног тваіх лізаць, і пазнаеш, што Я СПАДАР, бо не засаромяцца тыя, што спадзяюцца на Мяне».
24 Ці можа быць адабраны здабытак у дужога? ці можа палон уцячы ад пераможцы?
25 Бо гэтак кажа СПАДАР: «Нават калі палоненік у дужога будзе забраны, і здабытак тыраноў вывальнены, то Я буду прававацца з праціўнікамі тваімі й дзеці твае Я выбаўлю.
26 А ўцісканьнікаў тваіх Я прысілю есьці собскае цела, і яны ўп’юцца собскай крывёй, як вінным сокам; і пазнае кажнае цела, што Я СПАДАР, Спас твой і Адкупіцель твой, Дужы Якаваў».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 49 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.