1 Цяжар узглядам Ягіпту. — Вось, СПАДАР, сеўшы на лягкім булаку, прыбудзе да Ягіпту. І будуць дрыжэць балваны ягіпецкія перад відам Ягоным, і сэрца Ягіпту стае ў нутру сваім.
2 «І Я ўзброю Ягіпцян супроці Ягіпцян, і будуць ваяваць людзіна з братам сваім і людзіна з прыяцелям сваім, места зь местам, каралеўства з каралеўствам.
3 І дух Ягіпту шчэзьне ў нутру сваім, і зьнішчу раду ягоную, і будуць шукаць балваноў а чараўнікоў а выгуканьнікаў памерлых а варажбітоў.
4 І Я перадам Ягіпцян у руку цьвярдых валадароў, і дужы кароль будзе радзіць іх», — агалашае Спадар, СПАДАР войскаў.
5 І вады ня стане ў мору, і рэкі спустошацца а высахнуць,
6 І рэкі засьмярдзяць і зьбяднеюць, і высахнуць вялікія рэкі; чарот а трысьнік зьвянуць;
7 Лугі ля ракі, на беразе ракі, і ўсе, пасеянае ля ракі, высахне, шчэзьне й няма.
8 І будуць гараваць рыбнікі, і будуць галасіць усі, што закідаюць вуду ў цур’і, і тыя, што расьцягуюць сеці на водах, будуць кволець;
9 І будуць засаромлены тыя, што вырабляюць цянюсенькае валакно, і што ткуць бавоўну.
10 І будуць поды яго зьмяжджулены, і ўсі, за плату робячыя, будуць зьнемарашчаны.
11 Але, князі цоанскія дурні; рада мудрых параднікаў фараонавых — дурнота. Як скажаце вы фараону: «Я сын мудрых, сын старавечных каралёў?»
12 Ідзе ж, ідзе ж мудрыцы твае? і хай скажуць жа табе і пазнаюць, што пастанавіў СПАДАР войскаў Ягіпту.
13 Здурнелі князі Цоанскія, ашукаліся князі Мемфіскія і ізьвялі Ягіпет, начэльніка плямёнаў ягоных.
14 СПАДАР пусьціў духа абмылы ў нутр яго, так што Ягіпет цяпер блудзе ў ірвакох сваіх, як ківаецца п’яны ў часе ірвакоў сваіх.
15 Ня будзе ў Ягіпце чаго-колечы, што мела б зрабіць галава альбо хвост, альбо пальмовая голь, альбо трысьціна.
16 Таго дня Ягіпцяне будуць як жанкі, і будуць дрыжэць а баяцца ківу СПАДАРА войскаў яму.
17 І зямля Юдэйская будзе жахам Ягіпту; хто ўспомне яе, зьлякаецца пастанову СПАДАРА войскаў, каторы Ён пастанавіў празь яе.
18 Таго дня будзе пяць местаў у зямлі Ягіпецкай гукаць моваю канаанскаю і прысягаць СПАДАРОМ войскаў; места Зьнішчэньня будуць казаць на адно.
19 Таго дня будзе аброчнік СПАДАРУ сярод зямлі Ягіпецкае, і помнік СПАДАРУ — ля граніцы яе.
20 І будзе ён на знак а сьветчаньне СПАДАРУ войскаў у зямлі Ягіпецкай; бо яны гукаць будуць да СПАДАРА з прычыны ўцісканьнікаў, і Ён пашлець ім спаса а вялікага аднаго, выбаве іх.
21 І аб’явіцца СПАДАР Ягіпцянам, і Ягіпцяне пазнаюць СПАДАРА таго дня, і абракуць аброк а дар, і абяцаюць абятніцы СПАДАРУ, і споўняць.
22 І зразе СПАДАР Ягіпет; зразе і ўздарове; і навернуцца да СПАДАРА, і Ён дасца ім умаліць Сябе, і ўздарове іх.
23 І таго дня будзе гасьцінец ізь Ягіпту да Асыры, і Асыране прыйдуць да Ягіпту, і Ягіпцяне будуць служыць разам із Асыранамі.
24 І таго дня Ізраель будзе трэйці зь Ягіптам а Асыраю; дабраславенства будзе сярод зямлі;
25 СПАДАР войскаў падабраславе, кажучы: «Дабраславёны люд мой Ягіпет, і работа рук Маіх Асыра, і спадак Мой Ізраель».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 19 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.