1 Гэтак кажа СПАДАР: «Заховуйце суд і чыніце справядлівасьць, бо блізка спасеньне Мае, каб прыйсьці, і справядлівасьць Мая, каб аб’явіцца.
2 Шчасьлівы муж, што робе гэта, і сын людзкі, што дзяржыць гэта, каторы заховуе сыботу ад будзененьня і ўзьдзержуе руку сваю ад чыненьня якога ліха».
3 І хай ня кажа сын чужаземцаў, што прылучыўся да СПАДАРА, кажучы: «Аддзяліў, аддзяліў мяне СПАДАР ад люду Свайго»; і легчанец хай ня кажа: «Вось, я сухое дзерва»;
4 Бо гэтак кажа СПАДАР празь легчанцоў: «Тым, што заховуюць сыботы Мае і абіраюць волю Маю, моцна дзяржаць Змову Маю,
5 Дам ім Я ў доме Сваім і ў сьцянах Сваіх месца а імя лепшае, чымся сыном а дачкам: імя вечнае дам яму, што ня будзе адцята.
6 А сыноў чужаземцаў, што прылучыліся да СПАДАРА, каб служыць Яму і любіць імя СПАДАРОВА, быць слугамі Ягонымі, кажнага, што заховуе сыботу ад будзененьня яе, дзяржыць моцна змову Маю,
7 Я прывяду іх на сьвятую гару Сваю, пацешу іх у Сваім доме малітвы; усепаленьні іхныя і аброкі іхныя прыемныя будуць на аброчніку Маім; бо дом Мой домам малітвы будзе названы ўсім людам».
8 Прагалашае Спадар СПАДАР, што зьбірае разагнаных Ізраялян: «Да зьбертых у яго Я зьбяру яшчэ іншых».
9 Усі зьвяры палявыя, прыйдзіце есьці, усі зьвяры лесавыя.
10 Вартаўнікі ягоныя нявісныя ўсі, яны ня ведаюць; усі яны немыя сабакі, яны ня могуць брахаць, лятуцяць ляжаць, любяць дрымаць;
11 І жэрлівыя сабакі, ім ніколі не даволі; і яны пастухі, што ня могуць уцяміць; кажны зьвярнуўся на дарогу сваю, кажны із свайго боку шукае карысьці свае.
12 «Прыйдзіце, я вазьму віна, і нап’емся хмельнага напітку; і заўтра будзе, як сядні, адно шмат болей».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 56 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.