1 «Бяда непакорным дзяцём, — агалашае СПАДАР, — што робяць нарады, але безь Мяне, і накрываюць запонам, але бяз Духа Майго, каб дабаўляць грэх да грэху,
2 Што йдуць, каб зыйсьці да Ягіпту, і ня пытаюцца вуснаў Маіх, каб умацавацца моцаю Фараонавай і схавацца пад сьцень Ягіпту.
3 І будзе вам моц Фараонава сорамам, і хаваньне сябе пад сьценям Ягіпту — ганьбаю;
4 Бо князі ягоныя былі ў Цоане, і паслове ягоныя дайшлі аж да Ганесу.
5 Але ўсі паганбены будуць за люд. што ня даў карысьці яму, што быў не на помач і не на карысьць, але на сорам і нават на ганьбу». Цяжар узглядам паўднявое жывёлы.
6 У зямлі немарасьць а мукі, скуль леў а стары леў, гад а лятучы гад; яны нясуць багацьці на хрыбце асьлянят, багацьці свае а скарбы свае на гарбе вярблюдоў да люду, што не даець карысьці
7 Бо Ягіпет — марнасьць, і пустая памога ягоная; затым Я гукаў узглядам іх: пыха іхная — сядзець ціха.
8 Цяпер ідзі, напішы гэта ім на дошцы і нарысуй гэта ў кнізе, каб гэта засталося на апошні дзень, назаўсёды, на векі;
9 Бо гэта люд бунтоўны, сынове манлівыя, сынове, што не хацелі слухаць права СПАДАРОВАГА,
10 Каторыя кажуць відучым: «Не глядзіце», і відзеньнікам: «Ня майце відзеняў дакладных, гукайце нам падлыжніцтва, праракайце ашуку;
11 Адхініцеся ад дарогі, здальцеся ад сьцежкі, учыніце, каб перастаў быць перад намі Сьвяты Ізраеляў».
12 Затым гэтак кажа Сьвяты Ізраеляў: «За тое, што вы грэбуеце гэтым словам, і спадзяіцеся на несправядлівасьць а ашуку, і апіраецеся на гэта;
13 То бяспраўе гэта будзе вам, як шчэліна, паваленьням пагражаючая, пукатая на высокай сьцяне, каторай разбурэньне будзе зьнецікі, якга.
14 І Ён разаб’ець яе, як разьбіваецца судзіна ганчарова, і будзе растоўчана; Ён не пажалее яе, так што памеж кавалкаў там ня знойдуць чарапка ўзяць жару з вогнішча альбо засіліць вады з копані»;
15 Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР, Сьвяты Ізраеляў: «Навярненьням а супакоям вы выбавіліся б, у цішыні а спадзеве была б ваша Сіла»; але вы не захацелі,
16 І кажаце: «Не, мы ўцячэм на конях», — за тое будзеце ўцякаць; — «Мы паедзем на борздых», — за тое перасьлядуючыя вас будуць борздыя.
17 Адна тысяча ад пагрозы аднаго, ад пагрозы пяцёх уцячыце датуль, пакуль вас не застанецца як показь на версе гары і як харугаў на ўзгорку.
18 І дзеля таго будзе ждаць СПАДАР, каб зьмілавацца над вамі, дзеля таго Ён паўстане, каб зжаліцца над вамі; бо Бог суду СПАДАР; дабраславёныя ўсі, што спадзяюцца на Яго.
19 Бо, людзе Сыёну, што жывеш у Ерузаліме, ты плачма ня будзеш плакаць, — Ён зьмілаваньням зьмілуецца вад табою на гук галашэньня твайго і, як пачуе яго, адкажа табе.
20 І Спадар дасьць вам хлеб гароты і ваду ўціску; і наперад вучыцелі твае ня будуць здалены, і вочы твае будуць бачыць вучыцеляў тваіх;
21 І вушы твае будуць чуць словы адзаду цябе, што кажуць: «Гэта дарога, ідзіце па ёй», як адхініцеся паправе і як адхініцеся налева.
22 І вы сплюгавіце пакрыцьце із срэбра свайго на выразаных балванох і запоны із золата свайго на выліваных балванох; ты адкінеш іх, забрудзяненую адзежу: «Вон», скажаш ім.
23 І Ён дасьць дождж сяўбе Тваёй, каторую ты пасеяў на зямлі, і збожжа, плод зямлі, сакаўное а трывалкое; таго дня статак твой будзе пасьціцца на вялізарным пасьцьбішчу.
24 Валы а маладыя аслы, каторыя робяць зямлю, будуць есьці салоны пошар, ачышчаны лапатаю а веялкаю.
25 І на кажнай высокай гары і на кажным узьнятым узгорку будуць рэкі, цур’і водаў, у дзень вялікае бітвы, як паваляцца вежы.
26 І будзе сьвятліня месяца, як сьвятліня сонца, і сьвятліня сонца будзе павялічана сем разоў, будзе, як сьвятліня сямёх дзён, як СПАДАР завяжа зламленьне люду Свайго і раны вытня ягонага ўздарове.
27 Во Імя СПАДАРОВА! прыходзе здалеку, і пале гнеў Ягоны, і цяжкі дым Ягоны; вусны Ягоныя поўныя абурэньня, і язык, як жаручае цяпло.
28 І дух Ягоны, як цурэй, што разьліўся, што падыймаецца аж да шыі, каб падсеяць народы рэшатам загубы; і будзе муляючая аброць на шчэляпах люду.
29 Будзе ў нас песьня, як у ночы пасьвячэньня сьвята, і вы будзеце вясёлага сэрца, як у йдучага з дудкаю, каб ўзыйсьці на гару СПАДАРОВУ, на скалу Ізраеляву.
30 І дасьць СПАДАР пачуць славуты голас Свой, і пакажа плячо Свае, іступаючы ў вабураючым гневе, і полымя жаручага цяпла, з разбурэньням, паводкаю а каменным градам;
31 Бо ад голасу СПАДАРОВАГА будзе дрыжэць Асыр, розкаю будзе выцяты.
32 І станецца: ідзе пройдзе прызначаны кій, каторым СПАДАР б’ець яго, будуць тамбурыны а гарпы, і войнамі наступальнымі будзе ваяваць ізь ім.
33 Месца паленьня даўно гатова; яно гатова й каралю, паглыблена а пашырана; на кайстру яго шмат цяпла а дроў; дзьмухненьне СПАДАРА запаляе яго, як цурок серкі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 30 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.