1 Справядлівы гіне, і ніхто не бярэць гэтага да сэрца; і міласэрных людзёў забіраюць, ніхто ня цяме, што справядлівы ўзяты ад ліха.
2 Ён пераходзе да супакою: будуць супачываць на ложках сваіх ходзячыя простаю дарогаю сваёю.
3 «А вы дабліжчася сюды, сынове чарадзейкі, патомкі чужаложніка й бязулі!
4 З каго вы зьдзекуецеся? на каго зяваеце, высуваючы язык? ці ня вы дзеці выступу, насеньне брахні,
5 Распаляныя пад дубам і пад кажным зялёным дзервам, нават рэжучыя дзеці ў далінах і пад раськепінамі скалаў?
6 Памеж гладкіх рэчаў цур’ёў дзель ваша; яны, але, яны доля ваша; ім вы выліваеце ўзьліваньні свае, узносіце дары: ці з гэтага Імне цешыцца?
7 На высокай а ўзьнятай гары ты пастанавіла ложак свой і нават туды ты ўзыходзіла, каб абракаць аброк;
8 І за дзьвярмі, і за вушакамі ты пастанавіла памяткі свае; бо ад Мяне ты, адкрыўшыся, узышла, пашырыла ложак свой, учыніла зь імі змову; ты любіш пасьцелю іхную, ідзе-колечы месца абачыш.
9 І ходзіш да караля з алеям, і павялічыла пархумы, далёка паслала паслоў сваіх, і паніжалася аж да шэолю.
10 Ты здарожылася ў множасьці дарогаў сваіх, не сказала: "Дарма ўсе!" жыцьцявую сілу ты знайшла ў руццэ сваёй, і затым ты ня кволела.
11 І каго ж ты спалохалася а баялася, што ты Імне збрахала, і ня помнела Мяне, і не дзяржала ў сябе на сэрцу? ці не затым, што Я маўчаў, ды здаўна, не баялася Мяне?
12 Я паведамлю справядлівасьць тваю і ўчынкі твае, і яны ня будуць карысныя табе.
13 Як ты будзеш галасіць, ці могуць спасьці цябе збойцы твае? І ўсіх іх панясець вецер, і схопе марнасьць; а таму, што спадзяецца на Мяне, спадзець зямля, і будзе ён дзяржаць сьвятую гару Маю».
14 І сказаў Ён: «Раўнуйце, адкідайце, гатуйце дарогу, падыйміце спатыкненьні з дарогі люду Майго».
15 Бо гэтак кажа Навышні а ўзьняты, вечна Жывучы, — Сьвяты імя Ягонае: «Я жыву на вышыні, у сьвятыні і ля патрышчанага а пакорнага духам, каб пажвавіць дух пакорных і пажвавіць сэрца ўцісьненых;
16 Бо ня вечна Я буду абурацца і не заўсёды Я буду гневацца, бо дух скволее перад Імною і душы, Імною ўчыненыя.
17 Я гневаюся за грахі прагавітасьці ягонае і зразіў яго, адвярнуўся й абураўся; але ён упорліва йшоў па дарозе сэрца свайго.
18 Дарогі ягоныя Я бачыў, і ўздараўлю яго, і буду вадзіць яго, і дам пацеху яму і плачучым па ім.
19 Ствару плод вуснаў: супакой, супакой далёкім і блізкім, — кажа СПАДАР, — і ўздараўлю яго».
20 Але нягодныя — як усхваляванае мора, як яно ня можа сьціхнуць, і як воды яго выкідаюць бузу а балота.
21 «Няма супакою нягодным», — кажа Бог мой.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 57 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.