1 «Паслухайце Мяне вы, што гоніцеся за справядлівасьцяй, што шукаеце СПАДАРА! Паглядзіце на скалу, з каторае вы высечаны, і ў глыбіню рову, з каторага вы выцягнены.
2 Паглядзіце на Абрагама, айца вашага, і на Сорру, што нарадзіла вас; бо Я пагукаў яго аднаго, але дабраславіў яго і размножыў яго.
3 Але, СПАДАР пацеша Сыён, пацеша ўсі разьвярненьні яго, і пустыню аберне ў рай, і сьцеп яго — у сад СПАДАРОЎ; радасьць а весялосьць будуць у ім, удзячнасьць а галоснае пяцьцё.
4 Прыслухайцеся да Мяне, людзе Мой, і, народзе Мой, нахіні вуха да Мяне; бо Права ад Мяне выйдзе і суд Мой на сьвятліню, люды Я супакою.
5 Блізка справядлівасьць Мая; вышла спасеньне Мае; рука Мая будзе судзіць люды; на Мяне абтокі будуць спадзявацца і пляча Майго будуць чакаць.
6 Узьніміце к небу вочы свае і Паглядзіце на зямлю далоў; бо нябёсы, як дым, шчэзнуць, і зямля застараецца, як адзецьце, і жыхары яе, як яны, памруць; але спасеньне Мае будзе на векі, і справядлівасьць Мая ня будзе аднята.
7 «Слухайце Мяне вы, што знаеце справядлівасьць, людзе, што маеш права Мае ў сэрцу сваім: ня бойцеся вярненьня людзкога, лаянкаў іхных не палохайцеся;
8 Бо, як адзецьце, ізьесьць іх моль, і, як воўну, ізьесьць іх чарвяк; але справядлівасьць Мая будзе на векі, і спасеньне Мае ад пакаленьня да пакаленьняў».
9 Прачхніся, прачхніся, апраніся сілаю, цаўё СПАДАРОВА; прачхніся, як у старавечныя часы, за пакаленьняў вякоў. Ці ня ты тое, што расьцяло Рагаў, раніла смока?
10 Ці ня ты тое, што высушыла мора, воды вялікага бяздоньня, абярнула морскія глыбіні ў дарогу да пераходу выкупленых?
11 І адкупленыя СПАДАРОМ зьвернуцца й прыйдуць на Сыён ізь пяцьцём; вечная радасьць будзе на галавах іхных, радасьць а весялосьць яны асягнуць, і ўцякуць смутак а ўздых.
12 «Я, Я Сам Пацяшыцель вашы. Хто ты, што баішся людзіны сьмяротнае і сына людзкога, каторы будзе абернены ў траву?
13 Ты забываешся СПАДАРА, што стварыў цябе, прасьцягнуў неба, паклаў поды зямлі, і палохаешся бесьперастанку, цэлы дзень злосьці ўцісканьніка, быццам гатовага выгубіць. Але йдзе злосьць уцісканьніка?
14 Борзда вывальнены будзе палоненік, каб ён не памер у яме і ня меў нястачы хлеба свайго.
15 Я СПАДАР, Бог твой, што хвалюе мора, і равуць хвалі яго; СПАДАР войскаў імя Ягонае.
16 І Я ўкладаю словы Свае ў вусны твае й сьценям рукі Свае пакрываю цябе, каб Імне прасьцягнуць нябёсы, і пакласьці поды зямлі, і сказаць Сыёну: "Люд Мой ты"».
17 Прачхніся, прачхніся, устань, Ерузаліме, ты, што выпіў з рукі СПАДАРОВАЕ чару абурэньня Ягонага; ты выпіў дрожджы пары замятні й выссаў.
18 З усіх сыноў, народжаных ім, няма ні воднага, што кіраваў бы яго; з усіх сыноў, выгадаваных ім, ніхто не паддзержуе рукі ягонае.
19 Дзьве рэчы прыгадзіліся табе; хто мае спагаду да цябе? у часе загубы а няшчасьця, галадові а мяча кім пацешу цябе?
20 Сынове твае замлелі, ляжаць на ростанях усіх вуліцаў, як дзікі бык у сеці, поўныя гневу СПАДАРОВАГА, ганеньня Бога твайго.
21 Затым слухай цяпер гэта, гаротны а п’яны, але не ад віна.
22 Гэтак кажа Спадар твой, СПАДАР а Бог твой, што правуецца за люд Свой: «Вось, Я ўзяў з рукі твае чару замятні й дрожджы чары абураньня Майго: ты наперад ня будзеш піць яе.
23 Я ўлажыў яе ў руку мукараў тваіх, што гукалі душы Тваёй: "Нагніся, і пярэйдзем"; і ты зрабіла хрыбет свой бы зямлёю, і быццам вуліцаю праходзячым».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 51 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.