1 І сказаў імне СПАДАР: «Вазьмі сабе вялікі зьвітак і напішы на ім людзкім пяром: "Сьпяшаюцца на здабытак, борзда глабаньне"».
2 І я ўзяў сабе верныя сьветкі: Уру сьвятара а Захару Еверэшанка.
3 І дабліжыўся я да прарокі, і яна зачала й нарадзіла сына. І сказаў імне СПАДАР: «Назаві імя яго: Магер-шалал-гашбаз (Сьпяшаюцца на здабытак, борзда глабаньне);
4 Бо ўперад, чымся дзяцё будзе ўмець вымаўляць: "Айцец мой" і "Маці мая", панясуць багацьце Дамашку й здабытак Араму перад каралём Асырскім».
5 І далей яшчэ СПАДАР казаў таксама імне, кажучы:
6 «Затое, што гэты люд улегцы замеў воды Шылоаскія, ціха цякучыя, і цешыцца з Рэцына а Рэмалёнка,
7 Дык вось, затым Спадар навядзець на іх дужыя а вялікія воды Ракі, караля Асырскага і ўсю славу ягоную; і падыймецца яна на ўсі яго цур’і, і пойдзе на ўсі берагі яго;
8 І зальлець Юдэю, разальлецца, і надзвычайна падыймецца, і дойдзе аж да шыі; і, разьліўшыся, цур’і напоўняць увесь прасьцяг зямлі Твае, Імануеле!»
9 Адзіноччася, людзі, але вы будзеце патрышчаны; і слухайце, усі далёкія краі! паперажыцеся, але вы будзеце патрышчаны; паперажыцеся, але вы будзеце патрышчаны;
10 Зраджайцеся, але гэта дарма; змаўляйцеся, але ня станецца; бо з намі Бог».
11 Бо гэтак сказаў СПАДАР імне, як рука Ягоная была моцная, і перасьцерагаў мяне, каб я не хадзіў дарогаю гэтага люду, кажучы:
12 «Не завіце змоваю ўсяго таго, што гэты люд завець змоваю; і ня бойцеся таго, чаго ён баіцца, і ня лякайцеся.
13 СПАДАРА войскаў — Яго сьвяціце, Ён — страх вашы й ляк вашы.
14 І Ён будзе сьвятыняю, і каменям спатыкненьня, і скалаю ўразу абодвым дамом Ізраеля, сілом а пасадкаю жыхару Ерузаліму.
15 І шмат хто спатыкаецца на іх, і паваліцца, і разаб’ецца, і ўсіліцца, і будзе ўзяты».
16 Завяжы сьветчаньне, запячатуй права ў Маіх вучанікаў.
17 І я буду спадзявацца СПАДАРА, Каторы схаваў від Свой ад дому Якававага, і буду здавацца на Яго.
18 Во я й дзеці, даныя імне СПАДАРОМ на знакі а чудосы ў Ізраелю ад СПАДАРА войскаў, Каторы жывець на гары Сыёне.
19 І калі скажуць вам: «Папытайся ў выгуканьнікаў памерлых і ў чараўнікоў, што пішчаць і што мармочуць»; ціж люду ня пытацца ў Бога свайго? праз жывых зварачацца да памерлых?
20 Да Права а сьветчаньня! Калі яны ня скажуць подле гэтага слова, то няма ў іх ранічнае сьвятліні.
21 І будзе хадзіць па ёй неміласьціўна ўцісьнены а галодны; і ў часе галадові будзе сердаваць а праклінаць караля свайго а Бога свайго; і зьвернецца да гары;
22 І на зямлю гляне, і во немарасьць а цемнь, стома, уціск а цямнота будзе пашырацца.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 8 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.