1 Цяжар узглядам Дамашку. — «Вось, Дамашк перастане быць местам, а будзе кучаю друзу.
2 Пакінены месты Ароеру, — стадам яны будуць, і будуць ляжаць, і ніхто іх ня спудзе.
3 І перастане быць горад Яхрэмаў, і каралеўства Дамашку, і астача Араму будзе, як слава сыноў Ізраельскіх, — агалашае СПАДАР войскаў.
4 І станецца таго дня: згалее чэсьць Якавава, і сытое цела ягонае схудае.
5 І будзе тое ж, што па жніве збожжа жнеяю, і па зжацьцю рукою яе каласоў, і просьле тога, як зьбяруць каласы ў даліне Рэфаімскай.
6 І застануцца на ім зярняты чыста так, як пры трасеньню аліўкаў: дзьве-тры аліўкі на версе высокіх галінаў, чатыры-пяць на плодных голях, — агалашае СПАДАР, Бог Ізраеляў. —
7 Таго дня аберне людзіна пагляд да Стварыцеля свайго, і вочы ейныя Сьвятога Ізраелявага абачаць.
8 І не аберне пагляду да аброчнікаў работы рук сваіх, і на тога, што зрабілі палцы ейныя, ня будзе глядзець ані на гаі альбо на сонечныя абразы».
9 І таго дня ўмацаваныя месты ягоныя будуць, як пакіненыя месцы лесавых вышыняў а гаравых вярхоў, пакіненыя з прычыны сыноў Ізраелявых, і будзе спустошаньне;
10 Бо ты забыўся Бога спасеньня свайго і скалы моцы свае ня памятаваў; затым ты пасадзіў раскошныя расьліны і прышчапіў іх чужымі прышчэпамі.
11 Удзень, як ты садзіў сваю расьліну, ты рупіўся празь яе рост, і нараніцы, як ты сеяў, ты рупіўся празь яе квет; але ў дзень прыбытку копка жніва й сьмяротны боль.
12 Бяда груду шмат якіх людаў, што равуць, як равеньне мора, і напіраньню народаў; як напіраньне магучых водаў, яны напіраюць.
13 Народы, як напор вялікіх водаў, напіраюць; але Ён пачнець ганіць іх, і яны ўцякуць далёка, і будуць гнаныя, як ветрам гаравыя пасеі і як умецьце ад віхру.
14 Увечары, глянь — жах; перад раньням яго ня будзе. Такая доля тых, што глабаюць нас, і кон тых, што пустошаць нас.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 17 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.