1 Цяжар адносна Дамаску. Вось, Дамаск перастане быць горадам, і станецца купай руінаў.
2 Пакінутыя будуць гарады Араэру і стануцца [выганам] для чародаў, і будуць адпачываць [там], і ніхто ня будзе палохаць [іх].
3 І зьнікнуць гарады ўмацаваныя з Эфраіму і валадарства — з Дамаску, а рэшта Араму будзе як слава сыноў Ізраіля, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
4 І станецца ў той дзень, што слава Якуба зьменшыцца, а тлустасьць цела ягонага схуднее.
5 І станецца так, нібыта жнец жне збожжа і рамяно ягонае зразае каласы. І станецца, нібыта зьбіраюць каласы ў даліне Рэфаім.
6 І застанецца ў яго недазьбіранае, як бывае пры зборы алівак, дзьве або тры аліўкі на самым версе, чатыры або пяць на галінках плодных, кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля.
7 У той дзень будзе ўглядацца чалавек на Таго, Хто зрабіў яго, і вочы ягоныя будуць глядзець на Сьвятога Ізраіля.
8 І ня будзе ён углядацца на ахвярнікі, працу рук ягоных, і на тое, што зрабілі пальцы ягоныя, ня будзе ён глядзець на Астартаў і на выявы сонца.
9 У той дзень умацаваныя гарады ягоныя будуць, як пакінутыя [гарады] ў лясах і на вяршынях [гор], якія пакінулі перад сынамі Ізраіля, і будзе [там] пустэча.
10 Бо ты забыўся на Бога збаўленьня твайго і пра скалу апоры тваёй ня памятаў, і таму ты пасадзіў сады для пацяшэньня і пасеяў вінаград чужынскі.
11 У дзень, калі ты садзіў яго, ты клапаціўся, каб яно расло і каб пасеянае табой рана расквітнела, [але] прападзе жніво ў дзень немачы і болю невылечнага.
12 Гора! Мноства шматлікіх народаў, яны шумяць як шуміць мора. Гармідар плямёнаў, яны бушуюць, як бушуюць воды магутныя.
13 Бушуюць плямёны, як бушуюць воды вялікія; але пасварыцца на іх [Бог], і яны ўцякуць далёка, і будуць падхопленыя ветрам як мякіна на гарах і як [круціцца] віхор перад бурай.
14 [Прыйшоў] час вечаровы, і вось, вусьціш! І перад раніцай ужо няма яго. Гэткая доля тых, якія нас рабавалі, такі лёс крыўдзіцеляў нашых.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 17 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.