1 У часы мінулыя Ён адкінуў зямлю Завулёна і зямлю Нэфталі; але ў будучыні праславіць шлях да мора, другі бок Ярдану, Галілею паганскую.
2 Народ, які ходзіць у цемры, убачыў сьвятло вялікае, над жыхарамі зямлі ценю сьмерці сьвятло зазьзяла.
3 Ты памножыў народ і павялічыў радасьць. Яны будуць радавацца перад абліччам Тваім, як радуюцца ў [час] жніва, як цешацца, дзелячы здабычу.
4 Бо ярмо цяжару ягонага, кій, [які на] плячах ягоных, дубец крыўдзіцеля ягонага Ты зламаў як у дзень Мадыяну.
5 Бо кожны бот вайсковы, які шоргае гучна, і кожны плашч, заліты крывёю, будзе на спаленьне, на спажыву агню.
6 Бо Дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам, улада на плячах Ягоных, і назавуць імя Ягонае: Цудоўны Дарадца, Бог Магутны, Бацька Вечнасьці, Князь Супакою.
7 Вялікая будзе ўлада Ягоная, і супакою ня будзе канца на пасадзе Давіда і ў валадарстве Ягоным, якое Ён паставіць моцна і ўмацуе судом і праведнасьцю ад цяпер і на вякі. Рэўнасьць ГОСПАДА Магуцьцяў зробіць гэта.
8 Слова паслаў Госпад на Якуба, і ўпала яно на Ізраіля,
9 і даведаецца яго ўвесь народ; Эфраім і жыхары Самарыі, якія з пыхаю і ганарлівасьцю сэрца кажуць:
10 «Цэглы пападалі, а мы пабудуем з камянёў; сьсеклі сікаморы, мы заменім [іх] кедрамі!»
11 І ГОСПАД падняў прыгнятальніка Рэцына на яго і ворагаў ягоных павярнуў [на яго],
12 Сірыю — з усходу, а Філістынцаў — з захаду, і яны жэрлі Ізраіля поўнай пашчай. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся [ад іх] гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная.
13 Але народ не павярнуўся да Таго, Хто пабіў яго, і ГОСПАДА Магуцьцяў яны не шукалі.
14 І адрэзаў ГОСПАД у Ізраіля галаву і хвост, пальму і чарот у адзін дзень.
15 Стары і паважаны — гэта галава, а прарок, які вучыць хлусьні — гэта хвост.
16 І сталася, што тыя, якія вядуць народ гэты, зводзяць яго, і тыя, якіх яны вядуць, гінуць.
17 Дзеля гэтага Госпад ня будзе радавацца дзеля юнакоў ягоных, і над сіротамі ягонымі і ўдовамі ягонымі ня зьлітуецца, бо ўсе — крывадушнікі і ліхотнікі, і ўсе вусны гавораць глупства. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся [ад іх] гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная.
18 Бо разгарэлася бязбожнасьць, як агонь, зьядае церні і асот, і палае ў гушчары лесу, і ўзнімаюцца слупы дыму.
19 Ад гневу ГОСПАДА Магуцьцяў загарыцца зямля, і народ станецца спажывай агню, і не пашкадуе чалавек брата свайго.
20 І будзе рэзаць з правага боку, і будзе галодны; і будзе есьці з левага боку, і не насыціцца; кожны будзе есьці цела рамяна свайго;
21 Манаса — Эфраіма, а Эфраім — Манасу, і абодва разам — Юду. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся [ад іх] гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 9 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.