1 У той дзень ГОСПАД наведае мячом Сваім, цяжкім і моцным левіятана, зьмея спрытнага, левіятана, зьмея выкрутлівага, і заб’е цмока, які ў моры.
2 У той дзень [скажуць]: «Вінаграднік умілаваны, сьпявайце пра яго.
3 Я, ГОСПАД, пільную яго, паліваю яго штохвіліны, каб [ніхто] не наведаў яго, ноччу і днём ахоўваю яго.
4 Я гневу ня маю. Калі хто Мне дасьць церне ці асот, Я выйду на вайну з ім і спалю іх [усіх] разам.
5 Хіба што ён абапрэцца на Мяне, каб заключыць мір са Мною. Няхай мір заключыць са Мною!»
6 Прыйдзе дзень, што закарэніцца Якуб, закрасуе і разрасьцецца Ізраіль, і напоўніць аблічча зямлі пладамі.
7 Ці ж Ён ударыў яго так, як ударыў тых, якія ўдаралі яго? Або ці забіваў яго так, як забіў тых, якія забівалі яго?
8 Ты, выганяючы, выгнаў яго і судзішся з ім. Моцным подыхам Тваім Ты выкінуў яго, як у дзень усходняга ветру.
9 Праз гэта будзе адпушчана беззаконьне Якуба, і плодам гэтага будзе прыбраны грэх ягоны, калі ён возьме ўсе камяні ахвярніка [ідальскага] і раструшчыць, як камяні вапнавыя, і ня будуць [больш] стаяць астарты і выявы сонца.
10 Бо горад умацаваны [станецца] пустэчаю, паселішчам бязьлюдным і пакінутым, як пустыня. Там будуць пасьвіцца цяляты, і там будуць ляжаць і аб’ядаць галіны ягоныя.
11 Калі гальлё ягонае высахне, будзе адламанае, і прыйдуць жанчыны, і спаляць яго. Гэты народ неразумны, дзеля гэтага не пашкадуе яго Той, Які зрабіў яго, і ня зьлітуецца над ім Той, Які ўкшталтаваў яго.
12 І станецца ў той дзень, што ГОСПАД вымалаціць каласы ад ракі [Эўфрат] аж да ручая Эгіпецкага, і вы, сыны Ізраіля, усе, што да аднаго, будзеце сабраныя.
13 І станецца ў той дзень, што затрубяць у рог вялікі, і прыйдуць тыя, якія гінулі ў зямлі Асірыйскай, і выгнаныя ў зямлю Эгіпецкую, і будуць пакланяцца ГОСПАДУ на сьвятой гары ў Ерусаліме.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 27 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.