1 У першы год Кіра, валадара Пэрсаў, каб споўнілася слова ГОСПАДА з вуснаў Ярэміі, узрушыў ГОСПАД дух Кіра, валадара Пэрсаў, і ён абвясьціў у-ва ўсім валадарстве сваім, а таксама пісьмова, кажучы:
2 «Гэтак кажа Кір, валадар Пэрсаў: “Усе валадарствы зямлі даў мне ГОСПАД, Бог нябесны. І Ён загадаў мне пабудаваць Дом Яму ў Ерусаліме, які ў Юдэі.
3 Калі ёсьць хто з вас з усяго народу Ягонага, няхай Бог ягоны будзе з ім, і няхай узыйдзе ён у Ерусалім, які ў Юдэі, і няхай будуе Дом ГОСПАДА, Бога Ізраіля. Гэта той Бог, Які ў Ерусаліме.
4 І ўсе, якія засталіся ў-ва ўсіх месцах, дзе яны жывуць, няхай дапамогуць ім людзі месца таго срэбрам, золатам, маёмасьцю і быдлам, а таксама дабраахвотнымі дарамі для Дому Бога, Які ў Ерусаліме”».
5 І паўсталі начальнікі родаў Юды і Бэн’яміна, і сьвятары, і лявіты, і кожны, у якога дух узрушыў Бог, каб ісьці будаваць Дом ГОСПАДА, які ў Ерусаліме.
6 І ўсе тыя, што жылі навокал, умацоўвалі рукі іхнія начыньнямі са срэбра, золатам, маёмасьцю, быдлам і каштоўнасьцямі, апрача дароў дабраахвотных.
7 І валадар Кір вынес начыньне Дому ГОСПАДА, якое Навухаданосар вынес з Ерусаліму і палажыў у доме бога свайго.
8 І вынес яго Кір, валадар Пэрсаў, рукамі Мітрэдата, скарбніка, і тым лікам аддаў іх Шэшбацару, князю Юды.
9 І вось лік іхні: місаў залатых — трыццаць, місаў срэбных — тысяча, нажоў — дваццаць дзевяць,
10 келіхаў залатых — трыццаць, келіхаў срэбных другарадных — чатырыста дзесяць, іншага начыньня — тысяча.
11 Усяго начыньня залатога і срэбнага — пяць тысячаў чатырыста. Усё гэта прынёс Шэшбацар, калі прыйшлі з выгнаньня з Бабілону ў Ерусалім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Эзры, 1 раздзел. Пераклад Антонія Бокуна.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.