Біблія » Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Эзры 10 Эзры 10 раздзел

1 І калі Эзра маліўся і спавядаўся, плачучы і падаючы перад Домам Божым, сабралася да яго з усяго Ізраіля вельмі вялікая царква мужчынаў, жанчынаў і дзяцей, бо народ плакаў плачам вялікім.
2 І адказаў Шэханія, сын Ехіэля, з сыноў Эляма, і сказаў Эзры: «Мы сталіся нявернымі Богу нашаму і пабралі жонак чужынак з народаў зямлі гэтай, але цяпер ёсьць яшчэ надзея ў Ізраіля.
3 І цяпер заключым запавет з Богам нашым, што выправім усіх жонак і народжаных ад іх, паводле рады гаспадара майго і тых, якія трымцяць перад прыказаньнем Бога нашага, і няхай будзе паводле Закону!
4 Устань, бо на табе справа гэтая, і мы з табою. Будзь мужны і рабі!»
5 І ўстаў Эзра, і запрысяг князёў, сьвятароў і лявітаў, і ўсяго Ізраіля, што зробяць паводле слова гэтага; і яны прысягнулі.
6 І ўстаў Эзра спрад Дому Божага, і пайшоў у пакой Егаханана, сына Эліяшыва, і прыйшоў туды. Хлеба ён ня еў і вады ня піў, бо ён быў у жалобе з прычыны здрады тых, што вярнуліся з палону.
7 І абвясьцілі гучна ў Юдэі і ў Ерусаліме ўсім сынам выгнаньня, каб яны сабраліся ў Ерусалім.
8 І ў кожнага, хто ня прыйдзе за тры дні, паводле рады князёў і старшыняў, уся маёмасьць ягоная будзе пад закляцьцем, а сам ён будзе адлучаны ад царквы тых, што вярнуліся з палону.
9 І сабраліся ўсе мужчыны Юды і Бэн’яміна за тры дні ў Ерусалім. Гэта [быў] дзявяты месяц, дваццаты дзень месяца. І ўвесь народ сядзеў на панадворку Дому Божага, дрыжучы з прычыны справы гэтай і ад дажджу.
10 І ўстаў Эзра сьвятар, і сказаў ім: «Вы сталіся нявернымі і ўзялі за жонак чужынак, каб павялічыць правіну Ізраіля.
11 І цяпер прынясіце падзяку ГОСПАДУ, Богу бацькоў вашых, і ўчыніце волю Ягоную, і аддзяліцеся ад народаў зямлі гэтай і ад жанчынаў чужынскіх».
12 І адказала ўся царква, і сказалі голасам вялікім: «Паводле слова Твайго мы так зробім!
13 Але народ шматлікі і час дажджоў, і няма сілы стаяць звонку. І гэтая праца не аднаго дня, і ня двух, бо шмат саграшылі мы ў справе гэтай.
14 Няхай князі нашыя стаяць за ўсю царкву, і няхай усе ў гарадах нашых, якія ўзялі жонак чужынскіх, прыйдуць у вызначаны час, і з імі старшыні кожнага гораду і судзьдзі ягоныя, аж пакуль не адвернецца ад нас ярасьць гневу Бога нашага за справу гэтую».
15 Толькі Ёнатан, сын Асагэля, і Яхзэя, сын Тыквы, паўсталі супраць гэтага, а Мэшулям і Шабэтай, лявіты, дапамагалі ім.
16 І зрабілі гэтак сыны выгнаньня. І аддзяліў Эзра сьвятар некаторых людзей, галоваў [дамоў] бацькоў, паводле дамоў бацькоў іхніх, усіх па імёнах. І яны селі ў першы дзень дзясятага месяца дасьледаваць справу гэтую,
17 і скончылі да першага дня першага месяца з усімі мужчынамі, якія ўзялі жонак чужынскіх.
18 І былі знойдзены з сыноў сьвятарскіх, якія ўзялі за жонак чужынак, — з сыноў Ешуа, сына Ёцадака і братоў ягоных: Маасэя, Эліэзэр, Ярыў і Гедалія.
19 І яны далі руку сваю, што выправяць [ад сябе] жонак сваіх, і вінаватыя [ахвяруюць] барана са статку за правіну сваю.
20 А з сыноў Іммэра: Ханані і Зэвадыя.
21 З сыноў Харыма: Маасэя, Элія, Шэмая, Ехіэль і Узія.
22 З сыноў Пашхура: Эліаэнай, Маасэя, Ішмаэль, Натанаэль, Ёзавад і Эляса.
23 З лявітаў: Ёзавад, Шымэй і Келая, ён жа Келіта, Пэтахія, Юда і Эліэзэр.
24 Са сьпевакоў: Эліяшыў; а з прыдзьвернікаў: Шальлюм, Тэлем і Уры.
25 А з Ізраіля, з сыноў Пароша: Рамія, Іззія, Малькія, Міямін, Элеазар, Малькія і Бэная.
26 З сыноў Эляма: Маттанія, Захарыя, Ехіэль, Аўды, Ерэмот і Элія.
27 З сыноў Затту: Эліаэнай, Эліяшыў, Маттанія, Ерэмот, Завад і Азіза.
28 З сыноў Бэвая: Егаханан, Хананія, Заббай і Атлай.
29 З сыноў Бані: Мэшулям, Малух, Адая, Яшуў, Шэал і Ерэмот.
30 З сыноў Пахат-Маава: Адна, Хелал, Бэная, Маасэя, Маттанія, Бэцаліэль, Біннуй і Манаса.
31 З сыноў Харыма: Эліэзэр, Ішыя, Малхія, Шэмая, Сымон,
32 Бэн’ямін, Малух, Шэмарыя.
33 З сыноў Хашума: Маттэнай, Матата, Завад, Эліфэлет, Ерэмай, Манаса, Шымэй.
34 З сыноў Бані: Маадай, Амрам, Уіэль,
35 Бэная, Бэдэя, Келуху,
36 Ванія, Мэрэмот, Эліяшыў,
37 Маттанія, Маттэнай, Яасай,
38 Бані, Біннуй, Шымэй,
39 Шэлемія, Натан, Адая,
40 Махнадэвай, Шашай, Шарай,
41 Азарэль, Шэлемія, Шэмарыя,
42 Шальлюм, Амарыя, Язэп.
43 З сыноў Нэво: Еіэль, Маттытыя, Завад, Зэвіна, Яддай, Ёэль, Бэная.
44 Усе гэтыя ўзялі жонак чужынскіх, і [некаторыя] з гэтых жанчынаў нарадзілі сыноў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Эзры, 10 раздзел. Пераклад Антонія Бокуна.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.