Біблія » Пераклад Антонія Бокуна

Каласянам 1 раздзел

1 Павал, апостал Ісуса Хрыста з волі Божай, і Цімафей, брат, —
2 тым, што ў Калосах, сьвятым і верным братам у Хрысьце: ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
3 Дзякуем Богу і Айцу Госпада нашага Ісуса Хрыста, заўсёды молячыся пра вас,
4 пачуўшы пра веру вашую ў Хрыста Ісуса і пра любоў да ўсіх сьвятых,
5 дзеля надзеі, якая вызначана вам у небе, пра што вы раней чулі ў слове праўды Эва́нгельля,
6 якое ёсьць у вас, як і ў-ва ўсім сьвеце, і дае плод, як і між вамі, з таго дня, калі вы пачулі і пазналі ласку Божую ў праўдзе,
7 як і навучыліся ад Эпафраса, улюбёнага таварыша нашага, які ёсьць верным за вас служыцелем Хрыста,
8 які і паведаміў нам пра вашую любоў у духу.
9 Дзеля гэтага і мы з таго дня, як пачулі, не перастаем маліцца за вас і прасіць, каб вы былі напоўненыя пазнаньнем волі Яго ў-ва ўсякай мудрасьці і разуменьні духоўным,
10 каб вы хадзілі дастойна Госпада, у-ва ўсім дагаджаючы [Яму], даючы плод у кожнай добрай справе і ўзрастаючы ў пазнаньні Бога,
11 дужэючы ўсякаю сілаю паводле магутнасьці славы Яго на ўсякую цярплівасьць і доўгацярплівасьць з радасьцю,
12 дзякуючы Айцу, Які даў нам здольнасьць удзельнічаць у спадчыне сьвятых у сьвятле,
13 Які выбавіў нас ад улады цемры і перамясьціў у Валадарства Сына любові Сваёй,
14 у Якім мы маем адкупленьне праз кроў Ягоную і адпушчэньне грахоў.
15 Ён ёсьць вобраз Бога нябачнага, Першародны ўсякага стварэньня;
16 бо ў Ім створана ўсё, што ў небе і што на зямлі, бачнае і нябачнае: ці то пасады, ці то панаваньні, ці то начальствы, ці то ўлады, — усё праз Яго і для Яго створана;
17 і Ён ёсьць перад усім, і ўсё ў Ім стаіць.
18 І Ён ёсьць галава Цела — Царквы; Ён — пачатак, Першародны з мёртвых, каб быць Яму ў-ва ўсім першым,
19 бо было даспадобы, каб у Ім жыла ўсякая поўня
20 і каб праз Яго пагадзі́ць з Сабою ўсё, учыніўшы праз Яго, праз кроў крыжа Ягонага мір і з тым, што на зямлі, і з тым, што ў небе.
21 І вас, якія былі некалі адлучаныя і ворагі, разуменьнем [зьвернутыя] да злых справаў,
22 цяпер пагадзі́ў ва ўласным целе Яго праз сьмерць, каб паставіць вас сьвятымі, і беззаганнымі, і бездакорнымі перад Сабою,
23 калі толькі застаецеся ў веры цьвёрда і непарушна, і не адпадаеце ад надзеі Эва́нгельля, якое вы чулі, якое абвешчана ўсяму стварэньню пад небам, якога я, Павал, стаўся служыцелем.
24 Цяпер я радуюся ў пакутах маіх за вас і дапаўняю нястачу ў целе маім прыгнётаў Хрыстовых за Цела Ягонае, якое ёсьць Царква,
25 якой я стаўся служыцелем паводле распарадкаваньня Божага, дадзенага мне дзеля вас, каб споўніць слова Божае,
26 тайну, схаваную ад вякоў і ад пакаленьняў, а цяпер выяўленую сьвятым Ягоным,
27 якім захацеў Бог паведаміць, якое багацьце славы тайны гэтай сярод паганаў, якая ёсьць Хрыстос у вас, надзея славы,
28 Якога мы прапаведуем, настаўляючы ўсякага чалавека і вучачы ўсякага чалавека ўсякае мудрасьці, каб нам паставіць усякага чалавека дасканалым у Хрысьце Ісусе,
29 дзеля чаго я і працую, змагаючыся паводле дзеяньня Яго, якое дзейнічае ў-ва мне магутна.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Пасланьне да Каласянаў Апостала Паўла, 1 раздзел. Пераклад Антонія Бокуна.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Каласянам 1 раздзел в переводах:
Каласянам 1 раздзел, комментарии:
  1. Комментарии Баркли
  2. Новой Женевской Библии
  3. Толкование Иоанна Златоуста
  4. Учебной Библии МакАртура
  5. Комментарии Жана Кальвина
  6. Комментарии МакДональда
  7. Серия комментариев МакАртура
  8. Толкование Мэтью Генри
  9. Толковая Библия Лопухина
  10. Толкование Далласской семинарии
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Библия говорит сегодня
  16. Толкования Августина
  17. Комментарии Скоуфилда


2007–2023. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.