Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Колосян 1 Да Колосян 1 раздзел

1 Паўла, з волі Божае апостал Хрыста Ісуса, а Цімох брат,
2 Сьвятым а верным братом у Хрысту, каторыя ў Колосе: ласка вам а супакой ад Бога Айца нашага а Спадара Ісуса Хрыста.
3 Дзякуем Богу а Айцу Спадара нашага Ісуса Хрыста, кажначасна молячыся за вас,
4 Чуўшы празь веру вашу ў Хрысту Ісусу а празь міласьць, каторую вы маеце да ўсіх сьвятых
5 Дзеля надзеі, пакладзенай вам у нябёсах, праз што вы ўперад чулі ў слове праўды Дабравесьці,
6 Каторая прышла да вас, як і на ўвесь сьвет, даець плады й расьціць, як і памеж вас, з тога дня, калі вы пачулі й запраўды пазналі ласку Божую ў праўдзе,
7 Як і навучыліся ад Епафры, любовага сунявольніка нашага і вернага слугачага Хрыстовага дзеля вас,
8 Каторы і наказаў нам праз міласьць вашу ў Духу.
9 Затым і мы з тога дня, як пачулі, не перастаем маліцца й прасіць за вас, каб вы напоўніліся запраўдным веданьням волі Ягонае ў вусёй мудрасьці й разуменьню духоўным;
10 Каб хадзілі годна Спадара ў вусім годзячы, даючы плод у кажнай добрай працы і растучы праўдзівым знацьцём Бога,
11 Мацуючыся кажнай сілаю подле магутнасьці славы Ягонае ў вусёй трывалкосьці а цярплівосьці з радасьцяй,
12 Дзякуючы Айцу, Каторы ўчыніў нас годнымі да ўчасьця ў дзелі сьвятых на сьвеце,
13 Каторы выбавіў нас ад улады цемні і перавёў да гаспадарства ўмілаванага Сына Свайго,
14 У каторым мы маем адкупленьне, дараваньне грахоў,
15 Каторы ё абраз Бога нявідомага, народжаны ўперад за ўсе стварэньне;
16 Бо Ім створана ўсе, што на нябёсах і што на зямлі, відомае й нявідомае: ці пасады, ці спадарствы, ці князствы, ці ўлады, — усе Ім і дзеля Яго створана;
17 І Ён ёсьць уперад за ўсе, і ўсе Ім дзяржыцца.
18 І Ён галава цела царквы; Ён — пачатак, пяршак ізь мертвых, каб Ён меў пяршынство ў вусім;
19 Бо ўзьлюб было Айцу, каб у Ім жыхарыла ўся паўніня,
20 І каб пагадзіць Ім усе із Сабою, сьціхамірыўшы Ім, крывёй крыжа Ягонага, ці то земнае, ці то нябёснае.
21 І вас, што калісь былі аддаленыя і непрыяцелі ў душы, робячы благія ўчынкі,
22 Цяпер Ён пагадзіў целам Сваім перазь сьмерць, каб пастанавіць вас сьвятымі а беззаганнымі а бязупічнымі перад Сабою,
23 Калі запраўды трываеце ў веры непахісныя а цьвярдыя і не адхінаецеся ад надзеі Евангелі, каторую вы чулі, каторая абяшчана ўсім стварэнцам пад небам, каторай я, Паўла, стаў слугачым.
24 Цяпер я цешуся зь цярпеньняў сваіх за вас і дапаўняю нястачу атугаў Хрыстовых на целе сваім за цела Ягонае, каторае ё Царква,
25 Каторай я стаў слугачым подле загады Божае, данае імне ўзглядам вас, каб выпаўніць слова Божае,
26 Тайну, закрытую ад вякоў і пакаленьняў, але цяпер аб’яўленую сьвятым Ягоным,
27 Каторым Бог зычыў наказаць, што за багацьце было б славутае тайны гэтае памеж народаў, каторая ё Хрыстос у вас, надзея славы,
28 Каторага мы абяшчаем, перасьцерагаючы кажную людзіну і навучаючы кажную людзіну ўсяе мудрасьці, каб пастанавіць кажную людзіну дасканальнай у Хрысту;
29 Дзеля чаго я й працую, змагаючыся подле дзеяньня Ягонага, каторае дзее ў імне магутна.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Колосян, 1 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Да Колосян 1 раздзел в переводах:
Да Колосян 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Серия комментариев МакАртура
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.