Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

2 Яана, 1 Другі Яана, 1 глава

1 Старшы — абранай спадарыні а дзеткам ейным, каторых я люблю ў праўдзе, і ня толькі я адзін, але й усі, што пазналі праўду,
2 Дзеля праўды, што трывае ў нас і будзе з намі на век:
3 Хай будзе з вамі ласка, міласэрдзе, супакой ад Бога Айца а ад Спадара Ісуса Хрыста, Сына Айцовага, у праўдзе й міласьці.
4 Я вельма ўсьцешыўся, што знайшоў зь дзетак тваіх ходзячых у праўдзе, як мы адзяржалі расказаньне ад Айца.
5 І цяпер прашу цябе, спадарыня, не як новае расказаньне пішучы тэ, але тое, што маем ад пачатку, каб мы мілавалі адно аднаго.
6 А гэта міласьць, каб мы хадзілі подле расказаньняў Ягоных. Гэта — тое расказаньне, каторае вы чулі ад пачатку, каб хадзілі ў ім.
7 Бо шмат спадманцоў вышлі ў сьвет, яны не вызнаваюць Ісуса Хрыста, прышлага ў целе. Такі — спадманец а антыхрыст.
8 Глядзіце сябе, каб вы ня страцілі таго, над чым працавалі, але адзяржалі супоўную адплату.
9 Кажны, хто выступае і ня трывае ў навуццы Хрыстовай, ня мае Бога; хто трывае ў гэтай навуццы, мае Айца й Сына.
10 Калі хто прыходзе да вас і ня прыносе гэтае навукі, ня прыймайце яго да дому і ня вецьце яго;
11 Бо хто веце яго, тый мае ўчасьце ў нягодных учынках ягоных.
12 Шмят чаго маю вам пісаць, але не хачу на паперы чэрняю, а спадзяюся прыйсьці да вас і гукаць вуснамі да вуснаў, каб радасьць наша была супоўная.
13 Здароваюць цябе дзеткі твае абранае сястры.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другі Яана, 1 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.