Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Яана, 5 Першы Яана, 5 глава

1 Кажны, хто вера, што Ісус ё Хрыстос, з Бога нарадзіўся, і кажны, хто мілуе Таго, Каторы нарадзіў, мілуе й народжанага зь Яго.
2 З тога пазнаем, што мы мілуем дзеці Божыя, калі мілуем Бога й дзяржым расказаньні Ягоныя.
3 Бо гэта ё міласьць Бога, каб мы дзяржалі расказаньні Ягоныя; і расказаньні Ягоныя не цяжкія.
4 Бо ўсе, што нарадзілася з Бога, перамагае сьвет; і гэта ё перамога, што перамагла сьвет, вера наша.
5 Хто перамагае сьвет, калі ня тый, хто вера, што Ісус ё Сын Божы?
6 Гэты ё Ісус Хрыстос, прышлы вадою й крывёю, не вадою адно, але вадою й крывёю; і Дух сьветча празь Яго, бо Дух ё праўда.
7 Бо тры сьветчаць на небе: Айцец, Слова а Дух сьвяты; і гэтыя тры адно.
8 І тры, што сьветчаць на зямлі: дух і вада і кроў; і гэтыя тры згодныя ў вадным.
9 Калі мы прыймаем сьветчаньне людзкое, сьветчаньне Божае — большае, бо гэта ё сьветчаньне Божае, каторым пасьветчыў праз Сына Свайго.
10 Хто вера ў Сына Божага, мае сьветчаньне ў сабе самым; хто ня вера Богу, мае Яго за маныша, бо не паверыў сьветчаньню, каторым Бог пасьветчыў праз Сына Свайго.
11 І гэта ё сьветчаньне, што Бог даў нам жыцьцё вечнае, а гэта жыцьцё ё ў Сыну Ягоным.
12 Хто мае Сына, мае жыцьцё; хто ня мае Сына, ня мае жыцьця.
13 Гэта напісаў я вам, каб вы ведалі, што вы, каторыя верыце ў імя Сына Божага, маеце жыцьцё вечнае.
14 І вось, адвага, каторую мы маем да Яго, што калі просім у Яго чаго-колечы подле волі Ягонае, Ён слухае нас;
15 А калі мы ведаем, што Ён слухае нас, чаго-колечы толькі просім, — ведаем, што адзяржым прошанае ў Яго.
16 Калі хто бача брата свайго, што грэша грэхам не да сьмерці, няхай просе, і ён дасьць яму жыцьцё, таму, што ня грэша да сьмерці. Ё грэх да сьмерці: не праз тый кажу, каб ён маліўся.
17 Кажная несправядлівасьць ё грэх, ды ё грэх не да сьмерці.
18 Мы ведаем, што кажны, народжаны з Бога, ня грэша; але народжаны з Бога заховуе сябе, і злы не датыкаецца да яго.
19 Мы ведаем, што мы з Бога, і што ўвесь сьвет ляжыць у нягоднасьці.
20 І ведаем, што Сын Божы прышоў і даў нам розум, каб мы зналі Таго, Хто ё праўда, і мы ў Тым, Каторы праўда, у Сыну Ягоным Ісусу Хрысту: Гэты ё праўдзівы Бог і жыцьцё вечнае.
21 Дзеткі! сьцеражыцеся балваноў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першы Яана, 5 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.