Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

1 Іаана, 5 1 Іаана, 5 глава

1 Кожны, хто верыць, што Ісус ёсць Хрыстос, ад Бога народжаны, і кожны, хто любіць Таго, Хто нарадзіў, любіць і народжанага ад Яго.
2 У г этым мы пазнаём, што любім дзяцей Божых: калі любім Бога і выконваем Яго запаведзі.
3 Бо вось што ёсць любоў Божая: каб мы выконвалі Яго запаведзі, і запаведзі Яго не цяжкія.
4 Бо ўсё, народжанае ад Бога, перамагае свет; і вось што ёсць перамога, якая перамагла свет: наша вера.
5 І хто перамагае свет, як не той, хто верыць, што Ісус ёсць Сын Божы?
6 Гэта ёсць Той, Хто прайшоў праз ваду і кроў, [і Духа,] Ісус Хрыстос; не толькі вадою, а вадою і крывёю; і Дух ёсць сведка, таму што Дух ёсць праўда.
7 Бо ёсць тры сведкі [на небе: Бацька, Слова і Святы Дух; і гэтыя тры ёсць адно.
8 І тры сведчаць на зямлі:] Дух, вада і Кроў; і ўсе тры — у адным.
9 Калі мы прымаем сведчанне людзей, то сведчанне Божае — большае, бо гэта сведчанне Бога, якім Ён засведчыў пра Свайго Сына.
10 Хто верыць у Сына Божага, той мае сведчанне ў сабе самім; хто не верыць Богу, той зрабіў Яго лгуном, бо не паверыў у сведчанне, якім Бог засведчыў пра Свайго Сына.
11 І гэта ёсць сведчанне: што Бог даў нам вечнае жыццё, і гэтае жыццё — у Яго Сыне.
12 Хто мае Сына, той мае жыццё; хто не мае Сына Божага, не мае жыцця.
13 Я напісаў вам гэта, каб вы ведалі, што вы маеце жыццё вечнае, — тым, хто верыць у імя Сына Божага.
14 І гэта ёсць адвага, якую мы маем перад Ім: што калі мы чаго просім згодна волі Яго, ён чуе нас.
15 І калі мы ведаем, што Ён чуе нас ва ўсім, чаго б мы ні прасілі, мы ведаем, што маем усё тое прошанае, якое мы папрасілі ў Яго.
16 Калі хто-небудзь убачыць, што яго брат саграшыць грахом не на смерць, няхай папросіць і Бог дасць яму жыццё — тым, хто грашыць не на смерць. Ёсць грэх на смерць: я не кажу, каб ён прасіў аб тым.
17 Кожная няправеднасць — грэх, але ёсць грэх не на смерць.
18 Мы ведаем, што кожны, народжаны ад Бога, не грашыць, але той, хто быў народжаны ад Бога, ахоўвае сябе, і ліхі4 не дакранецца да яго.
19 Мы ведаем, што мы — ад Бога, а ўвесь свет ляжыць у ліхім.
20 Але мы ведаем, што Сын Божы прыйшоў і даў нам розум, каб мы ведалі Праўдзівага [Бога], і мы — у Праўдзівым, у Яго Сыне Ісусе Хрысце. Ён ёсць праўдзівы Бог і вечнае жыццё.
21 Дзеткі, сцеражыце сябе ад ідалаў. [Амін.]

Примечания к тексту

18 4: Г. зн. д'ябал.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1 Іаана, 5 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.