Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

1 Пятра 1 1 Пятра 1 раздзел

1 Пётр, Апостал Ісуса Хрыста, — прышэльцам, рассеяным у Понце, Галатыі, Кападокіі, Асіі і Віфініі, выбраным
2 паводле прадбачання Бога Бацькі ў асвячэнні Духам да паслухмянасці і акраплення Крывёю Ісуса Хрыста: Ласка вам і мір няхай памножыцца!
3 Дабраславёны Бог і Бацька нашага Госпада Ісуса Хрыста, Які праз Сваю вялікую міласць адрадзіў нас да жывой надзеі ўваскрэсеннем Ісуса Хрыста з мёртвых,
4 да спадчыны нятленнай, беззаганнай і неўвядальнай, што захоўваецца ў нябёсах для вас,
5 сілаю Божай праз веру ахаваных для выратавання, гатоваму адкрыцца ў апошні час.
6 Аб гэтым радуйцеся, пасмуткаваўшы цяпер крыху, калі трэба, ад розных спакусаў,
7 каб выпрабаваная ваша вера сталася шмат каштоўнейшай, чым золата, якое гіне, хоць і выпрабоўваецца ў агні, для пахвалы, і славы, і гонару пры з’яўленні Ісуса Хрыста,
8 Якога вы, хоць не бачылі, любіце, у Якога вы, хоць цяпер Яго не бачыце, верыце і захапляецеся радасцю невыказнаю і поўнай славы.
9 дасягаючы мэты вашай веры — выратавання душ.
10 Пра гэта выратаванне рабілі пошукі і даследаванні прарокі, якія прадказвалі аб прызначанай вам ласцы,
11 даследуючы, калі ці на якую пару паказваў Дух Хрыста, Які быў у іх, і Які загадзя сведчыў пра Хрыстовы пакуты і пра славу пасля іх.
12 Ім было адкрыта, што не ім самім, а вам1 служыла ўсё гэта, што цяпер абвешчана вам праз тых, хто дабравесціў вам Святым Духам, пасланым з неба, у што прагнуць пранікнуць Анёлы.
13 Таму, падпаясаўшы паясніцу вашага розуму, вы цвярозыя, ускладзіце поўную надзею на ласку, якая прыпадзе вам пры з’яўленні Ісуса Хрыста.
14 Як паслухмяныя дзеці не падстройвайцеся пад ранейшыя пажадлівасці, калі вы былі ў няведанні,
15 а на ўзор Святога, Які заклікаў вас, і самі будзьце святымі ва ўсіх паводзінах,
16 бо напісана: «Будзьце святымі, бо Я святы».
17 І калі вы называеце Бацькам Таго, Хто без аглядкі на асобы судзіць кожнага паводле ўчынкаў, то ў страху праводзьце той час, у які вы жывяце як прышэльцы,
18 ведаючы, што не тленным срэбрам альбо золатам, вы былі выкуплены ад вашага марнага жыцця, перададзенага ад бацькоў,
19 а каштоўнаю Крывёю Хрыста, як беззаганнага і незаплямленага Ягняці,
20 прадвызначанага да заснавання свету, і Ён з’явіўся ў апошнія часы дзеля вас,
21 якія ўверавалі праз Яго ў Бога, Які ўваскрэсіў Яго з мёртвых і даў Яму славу, так каб ваша вера і надзея была на Бога .
22 Ачысціўшы вашы душы паслухмянасцю праўдзе [праз Духа] для некрывадушнага браталюбства, ад [чыстага] сэрца шчыра любіце адзін аднаго,
23 бо вы адроджаны не ад тленнага насення, але ад нятленнага, праз жывое і трывалае [навекі] слова Божае.
24 Бо кожнае цела — як трава, і ўся слава яго2 — як кветка травы; засохла трава, і кветка апала,
25 а слова Гасподняе застаецца навекі. І гэта тое слова, якое дабравешчана вам.

Зноскі:

12 1: У некат. рукап.: нам.
24 2: У некат. рукап.: чалавека.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першы ліст Пятра, 1 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

1 Пятра 1 раздзел в переводах:
1 Пятра 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.