Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

1 Пятра, 5 1 Пятра, 5 глава

1 Дык старэйшынаў сярод вас прашу я, старэйшына разам з вамі і сведка Хрыстовых пакутаў і саўдзельнік той славы, якая мае з’явіцца:
2 пасіце Божую чародку, якая ў вас, [наглядаючы] не з прымусу, а добраахвотна, па-Божаму, і не ганебна карысліва, а па шчырасці;
3 і не пануючы над сваімі ўдзеламі, а даючы прыклад чародцы;
4 і калі з’явіцца Архіпастыр, вы атрымаеце неўвядальны вянок славы.
5 Таксама [ж і] малодшыя — падпарадкуйцеся старэйшым; і ўсе, [падпарадкуючыся адзін аднаму], ахініцеся пакорамудрасцю, бо ганарыстым Бог працівіцца, а пакорлівым дае ласку.
6 Дык скарыцеся пад моцную руку Божую, каб Ён узвысіў вас у Свой час;
7 ускладзіце ўвесь ваш клопат на Яго, бо Ён рупіцца пра вас.
8 Будзьце цвярозыя, чувайце, бо праціўнік ваш, д’ябал, ходзіць, нібы леў, рыкаючы, шукаючы, каго праглынуць;
9 станьце супроць яго цвёрдаю вераю, ведаючы, што тыя ж пакуты здараюцца сярод вашага брацтва ў гэтым свеце.
10 Бог жа ўсялякай ласкі, Той, Хто заклікаў вас у Сваю вечную славу ў Хрысце [Ісусе], пасля нядоўгіх вашых пакутаў, Сам вас [няхай] удасканаліць, [няхай] сцвердзіць, [няхай] умацуе, [няхай] угрунтуе.
11 Яму [слава] і ўладарства навекі, амін.
12 Праз Сілуана, вернага брата, як я лічу, я напісаў вам сцісла, заклікаючы і сведчачы, што гэта сапраўдная ласка Божая, у якой стойце.
13 Вітае вас сувыбранніца царства ў Вавілоне і Марк, мой сын.
14 Вітайце адзін аднаго пацалункам любові. Мір вам усім, хто ў Хрысце [Ісусе. Амін.]
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1 Пятра, 5 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.