Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

1 Пятра, 2 1 Пятра, 2 глава

1 Дык, адклаўшы ўсялякую злосць, і ўсялякую хітрасць, і крывадушнасць, і зайздрасць, і ўсялякае ліхаслоўе,
2 як нованароджаныя немаўляткі прагніце неразведзенага слоўнага малака, каб на ім вы ўзгадаваліся для выратавання,
3 калі вы паспыталі, што добры Госпад.
4 Падыходзячы да Яго, жывога каменя, адкінутага людзьмі, але выбранага, каштоўнага ў Бога,
5 вы і самі, як жывыя камяні, будуйце з сябе духоўны дом, святое святарства, каб прыносіць духоўныя ахвяры, прыемныя Богу, праз Ісуса Хрыста.
6 Бо сказана ў Пісанні: «Вось, Я кладу ў Сіёне камень краевугольны, выбраны, каштоўны, і хто веруе ў Яго, ні ў якім разе не будзе пасаромлены».
7 Дык вам, вернікам, — каштоўнасць; а для бязвернікаў — «Камень, які адкінулі будаўнікі, — ён зрабіўся галавою вугла»,
8 і «Камень спатыкання і скала спакусы». Яны спатыкаюцца, не пакорлівыя слову, дзеля чаго і прызначаны.
9 Але вы — выбраны род, царскае святарства, святое племя, народ, узяты ва ўдзел, каб абвяшчаць дасканаласці Таго, Хто заклікаў вас з цемры ў Сваё дзівоснае святло, —
10 якія некалі не народ, цяпер жа народ Божы, некалі непамілаваныя, цяпер жа памілаваныя.
11 Улюбёныя, прашу вас як вандроўнікаў і прышэльцаў устрымлівацца ад пажадлівасцяў цела, што змагаюцца супроць душы;
12 няхай вашы паводзіны між язычнікаў будуць ўзорнымі, каб яны за тое, што абгаворваюць вас, як злачынцаў, бачачы [вашы] добрыя ўчынкі, уславілі Бога ў дзень Яго наведання.
13 [Дык] падпарадкуйцеся кожнаму чалавечаму ўладкаванню дзеля Госпада: ці цару, як вярхоўнай уладзе,
14 ці намеснікам, як ад яго пасыланым дзеля пакарання злачынцаў і дзеля пахвалы дабрачынцаў;
15 бо такая Божая воля, каб дабрачынцы прымушалі маўчаць невуцтва неразумных людзей,
16 як свабодныя, а не як тыя, што маюць свабоду на прыкрыццё ліхога, але як рабы Божыя.
17 Усіх шануйце, любіце братэрства, бойцеся Бога, шануйце цара.
18 Слугі, падпарадкуйцеся з усім страхам гаспадарам, нетолькі добрым і лагодным, але і нясправядлівым.
19 Бо гэта ласка [ў Бога], калі хто праз усведамленне Бога пераносіць пакуты, церпячы несправядліва.
20 Бо якая вам слава, калі вы церпіце, як вас б’юць за правіны? Але калі вы церпіце, творачы дабро і пакутуючы, то гэта ласка ў Бога.
21 Бо да гэтага вы былі закліканы, таму што і Хрыстос пакутаваў за вас3, пакідаючы вам4 узор, каб вы пайшлі Яго слядамі.
22 Той, Хто не ўчыніў граху і не было знойдзена падступства ў Яго вуснах,
23 Хто, калі Яго лаялі, не адказваў лаянкаю; пакутуючы, не пагражаў, а перадаваў Таму, Хто судзіць справядліва;
24 Хто Сам узнёс нашы грахі ў Сваім целе на дрэва, каб мы, пазбавіўшыся ад грахоў, жылі для праведнасці; Яго ранамі вы былі вылечаны.
25 Бо вы былі як авечкі заблуканыя, але вярнуліся цяпер да Пастыра і Апекуна вашых душ.

Примечания к тексту

21 3: У некат. рукап.: нас.
21 4: У некат. рукап.: нам.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1 Пятра, 2 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.