Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Пётры, 2 Першы Пётры, 2 глава

1 Дык, адклаўшы ўсялякае сердаво а ўсялякую зрадлівасьць а двудушнасьць а завідасьць а ўсялякія абмовы,
2 Як кадзе народжаныя дзецяняты, жадайце чыстага малака слова, каб ад яго расьці да спасеньня;
3 Калі запраўды вы паспыталіся, што Спадар добры.
4 Прыступаючы да Яго, каменя жывога, людзьмі запраўды адхіненага, але Богам абранага, дарагога,
5 І самы, як жывыя камяні, збудуйце дом духоўны, сьвятарства сьвятое, абракаць духоўныя аброкі, прыемныя Богу Ісусам Хрыстом.
6 Бо зьмешчана ў Пісьме: «Вось, Я кладу на Сыёне вугольны камень, абраны, дарагі, і хто вера ў яго, не засароміцца».
7 Дык вам, вернікам, каштоўнасьць, але непаслухменым камень, што адхінулі будаўнічыя, каторы стаў галавою вугла,
8 І «Каменям спатыкненьня, і скалаю спадману» тым, каторыя спатыкаюцца на слове, будучы непаслухменыя, да каторых яны й прызначаныя.
9 Але вы — род абраны, каралеўскае сьвятарства, народ сьвяты, люд да дзяржаньня, каб вы маглі зьясьняць дасканальнасьць Таго, хто пагукаў вас ізь цямноты да чудоўнае сьвятліні Свае;
10 Каторыя калісь ня люд, але цяпер люд Божы, над каторымі ня было зьмілаваньня, але цяпер ё зьмілаваньне.
11 Умілаваныя! захочую вас, як прыходных а чужаземцаў, узьдзержуйцеся ад цялесных жадлівасьцяў, каторыя ходаюцца з душою,
12 Паступак свой меж паган маючы пасьцівы, каб замест тога, ідзе абмаўляюць вас, як ліхадзеяў, добрыя ўчынкі вашы бачачы, славілі Бога ў дзень даведаньня.
13 Будзьце падданыя дзеля Спадара кажнаму людзкому ўраду: ці то каралю, як найвышшаму,
14 Ці то дзяржаўцам, пасланым ім да помсты ліхадзеям і пахвалы добра дзеючым, —
15 Бо такая ё воля Божая, каб вы, добра дзеючы, сілілі маўчаць дурных і нясьведамых, —
16 Як вольныя, не як маючыя свабоду да прыкрыцьця ліха, але як нявольнікі Божыя.
17 Усіх паважайце, брацтва мілуйце, Бога бойцеся, караля сьціце.
18 Слугі, з усёй боязьняй слухайце гаспадароў сваіх, ня толькі добрых а рахманых, але й прыкрых.
19 Бо гэта прымальна, калі хто дзеля сумленьня перад Богам вытрывае смутак, церпячы несправядліва.
20 Бо што за пахвала, калі, грэшачы, вы трываеце й кулакі? Але калі, добра робячы і церпячы, вы трываеце, гэта прымальна Богу.
21 Бо да гэтага вы пагуканы, бо й Хрыстос цярпеў за вас, пакінуўшы вам зразу, каб вы йшлі па сьлядох Ягоных.
22 Ён не зрабіў ніякага грэху, і ня было лестачкаў у вуснах Ягоных.
23 Як на Яго выдумлялі, Ён не выдумляў узаемна; церпячы, не пагражаў, але перадаваў у рукі судзячага справядліва.
24 Ён грахі нашыя ўзьнёс целам Сваім на дзерва, каб, памершы грахом, жылі дзеля справядлівасьці; ранамі Ягонымі вы ўздароўлены.
25 Бо вы былі, як авечкі заблудныя; але цяпер зьвярнуліся да Пастыра й Наглядніка душаў вашых.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першы Пётры, 2 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.