Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Гавакука, 1 Гавакука, 1 глава

1 Цяжар, каторы відзеў Гавакук прарока.
2 Пакуль, СПАДАРУ, буду я галасіць, і Ты ня будзеш слухаць, загукаю да Цябе праз ўсілства, і Ты не вывальняеш?
3 Чаму даеш імне бачыць бяспраўе і на гароту глядзець? бо глабаньне а ўсілства перад імною; і ўзьнімаецца вада а сьпярэчка.
4 Ад гэтага перастаець дзеяць Права, і суд не перамагае; бо нягодныя абступілі справядлівага, дык суд выходзе скрыўленым.
5 «Гляньце на народы й прыгледзьцеся, і зумейцеся дзівуючыся; бо спраўлю справу за дзён вашых, што не паверыце, як раскажуць вам.
6 Бо, гля, Я ўзьніму Хальдэяў, народ гаркі а борзды, што пройдзе па ўсёй шырыні зямлі, каб апанаваць селішчы не свае.
7 Страшныя а жахлівыя яны; суд іхны а годнасьць іхная выйдзе ад іх самых.
8 І быстрэйшыя за леопарды коні іхныя і айстрэйшыя за вячэрныя ваўкі; і шырака расьцягнуцца коньнікі іхныя, і коньнікі прыйдуць здалеку, палятуць, як арол, што барзьдзіць есьці.
9 Усі дзеля ўсілства прыйдуць; кірунак відаў іхных — на ўсход; і зьбіраюць, як пясок, палоненікаў.
10 І з каралёў яны сьмяюцца, і князі будуць насьмехам ім; з кажнага моцнага гораду будуць сьміяцца, бо насыпяць вал і возьмуць яго.
11 Тады адменіцца дух ягоны, і загардзее, і ізгрэша думаючы, што Сіла ягоная ад бога ягонага».
12 Ці ня Ты спрадвеку, СПАДАРУ, Божа мой? Сьвяты мой? мы не памрэм; СПАДАРУ, Ты прызначыў іх на суд; Моцны! Ты ўмацаваў іх дзеля паправы.
13 Чыстыя вочы Твае, каб бачыць ліха, і глядзець на гароту ня можаш; чаму глядзіш Ты на тых, што дзеюць ізрадліва, маўчыш, як нягодныя глытаюць справядліўшых за іх,
14 І чыніш людзёў, як рыбу ў мору, як паўзуны, што няма дзяржаўцы над імі?
15 Выцягнуць усіх іх вудою, загартаюць іх у сець сваю і забіраюць іх у трыгубіцу сваю; з гэтага цешацца а веселяцца.
16 За тое абракаюць сеці сваёй і кадзяць трыгубіцы сваёй, бо ад іх сытая дзель іхная і сытая ежа іхная.
17 Ці дзеля таго спаражняюць сець сваю і кажнага часу забіваць народы не жалеюць?
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Гавакука, 1 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.