1 Бяда месту крыві: усе яно поўнае маны а глабаньня; глабаньне не адходзе ад яго.
2 Сьвіст пугі, і грукат колаў, і іржаньне коні, і драганьне цялежак.
3 Коньнік узьяжджае, палаючы меч а зігцячая дзіда; і забітых множасьць, і вялікі лік трупаў; і няма канца целам, спатыкаюцца на целы іхныя.
4 За множасьць бязулства харошае бязулі, пані чараўніцтва, што прадаець народы бязулствамі сваімі і радзімы — чарамі сваімі.
5 «Вось, Я на цябе, — кажа СПАДАР войскаў, — і загалю крысы твае на від твой, і пакажу народам голасьць тваю і каралеўствам — сорам твой.
6 І кіну агідную брыду на цябе, і зраблю цябе абрыдай, і выстаўлю цябе як дзіва.
7 І станецца, што кажны, каторы гляне на цябе, пабяжыць ад цябе й скажа: "Спустошана Нінева. Хто будзе плакаць па ёй?" ідзе я маю шукаць пацяшыцеляў табе?»
8 Ці ты лепшая за Но-Амон, што жыў меж рэкаў, воды акружылі яго, катораму войскам было мора, і ад мора сьцяна яго?
9 Ефіопа сіла яго, і Ягіпет, і без канца, Пут а Лібяне меж памачнікоў тваіх.
10 Таксама ён выселены, і пайшоў у палон; таксама дзецяняты ягоныя былі разьбітыя на ростанях усіх вуліцаў, і праз пачэсьлівых ягоных кідалі на жэрабя, і ўсі вялікія людзі ягоныя былі спутаны зялезамі.
11 Дык і ты ўп’ешся, і ты схаваешся, ты таксама будзеш шукаць абароны ад непрыяцеля.
12 Усі гарады твае — фіґі ізь сьпелымі фіґамі: калі трасануць іх, яны валяцца ў рот ядучаму.
13 Вось, люд твой — жанкі ўнутры цябе: варагом тваім напіта рашчыненыя брамы зямлі твае; пажэрла цяпло завалы твае.
14 Вады дзеля аблогі пашлі сабе; умацуй гарады свае; ідзі да глінішча, таўчы гліну, рабі моцную цэглу.
15 Там зжарэць цябе цяпло, пасячэць цябе меч, паесьць цябе, як вусень; множся, як вусень, множся, як шаранча.
16 Ты памножыла купцоў сваіх болей за гвезды на небе; шаранча пашырыцца й паляціць.
17 Каранаваныя твае — як шаранча, вайводцы твае — як вялікія казельчыкі, каторых табар у платох сьцюдзёнага дня; як сонца ўзыйдзе, яны адлятаюць, і ня ведама месца іхнае, ідзе яны.
18 Дрэмяць пастыры твае, каролю Асырскі, харобрыя твае супачываюць, разьвеяны люд твой па горах, і няма каму зьберці.
19 Няма загаеньня больцы Тваёй, балючая рана твая; усі, што пачуюць дзейку празь цябе, будуць пляскаць у ладкі празь цябе; бо на каго бязупынку ня прыходзіла нягоднасьць твая?
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Нагума, 3 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.