1 Тый, што трышча, прышоў да віду твайго: дзяржы аснаду, пазірай на дарогу, умацуй сьцёгны свае, вельма ўмацуй Сілу сваю;
2 Бо зьвярнуў СПАДАР вялічча Якавава, як вялічча Ізраелява, бо спустошнікі іхныя спустошылі іх і вінныя пагоны іхныя вынішчылі.
3 Шчырвавеў шчыт дужасілаў ягоных, харобрыя ў шкарлаце; цялежкі з пылаючымі сьветачамі ў дзень прыгатовы яго, і елкі страшна дрыжэць будуць.
4 Цялежкі па вуліцах будуць грукатаць і рыпець будуць на шырокіх дарогах; будуць здавацца, як сьветачы, бегчы, як маланьні.
5 Ён успомне выдатных сваіх, яны спатыкнуцца ў ходзе сваім; барзьдзяць на сьцяну яе, і гатуюць абарону.
6 Брамы рэкаў адчыняцца, і палацы стаюць.
7 І пастаноўлена: яна будзе адкрыта ўзьведзена, і служэбкі ейныя будуць стагнаць, як галубы, б’ючы сябе ў грудзі.
8 Нінева — як стаў ад дзён быцьця свайго, яны, адылі, уцякаюць. «Стойце, стойце!» але ніхто не азіраецца назад.
9 Глабайце срэбра, глабайце золата, бо няма канца запасу а пазору з усёга дарагога спрату.
10 Пустая а спустошаная а спарожненая, і сэрца тае, калоцяцца калені, і боль у вусіх сьцёгнах, і віды іх усіх шчарнелі.
11 Ідзе бярлог лявіцаў і пасьцьбішча левянят, ідзе хадзіў леў, стары леў, і левянё жыло, і ніхто ня нудзіў?
12 Леў, што даволі ірваў левянятам сваім, і душыў лявіцам сваім, напоўніў ямы свае разарваным і бярлогі свае разарваным.
13 «Вось, Я супроці цябе, — кажа СПАДАР войскаў, — і сярод дыму спалю цялежкі твае, і меч зжарэць левяняты твае, і адатну ізь зямлі здабытак твой, і ня будзе ўжо чуваць голасу паслоў тваіх».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Нагума, 2 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.