1 Слова СПАДАРОВА, што было да Ёеля Пефуеленка.
2 Слухайце гэта, старыя, і нахініце вуха, усі жыхары зямлі: ці было гэта за дзён вашых альбо за дзён айцоў вашых?
3 Кажыце гэта дзяцём сваім, а дзеці вашыя — дзяцём сваім, а дзеці іхныя — наступному пакаленьню:
4 Засталае ад вусені ела шаранча, засталае ад шаранчы елі стрэлкі, засталае ад стрэлкаў даела мошка.
5 Прачхніцеся, п’яніцы, і плачча, і выйце ўсі, віно п’ючыя, па вінным соку, бо ён адцяты ад вуснаў вашых.
6 Бо прышоў на зямлю Маю народ дужы а няшчысьлёны, каторага зубы — зубы лявіныя, і шчэляпы — вялікага лява.
7 Спустошыў ён маё віно, акарыў фіґу, агаліў яе й адкінуў; галузы яе зьбялелі.
8 Галасі, як маладзіца, паперазаўшыся зрэбнінаю, па мужу маладосьці свае.
9 Адцяты хлебныя аброкі а ўзьліваньні ад дому СПАДАРОВАГА; сьвятарове, слугі СПАДАРОВЫ, у жалобе.
10 Спустошана поле, зямля ў жалобе, бо збожжа збузавана, вінны сок высах, аліўка зьвяла.
11 Саромцеся, ралейнікі, выйце, віньнікі, па пшонцы а па ячменю, бо жніво загінула ў полю.
12 Віно ссохла, і фіґа зьвяла, гранатовае дзерва, пальма таксама, і яблына, усі дзервы палявыя пасохлі; бо высахла весялосьць сыноў людзкіх.
13 Паперажыцеся й галасіце, сьвятарове, выйце, слугі аброчнікавы, ідзіце, начуйце ў зрэбніне, слугі Бога майго, бо ўзьдзержаны хлебныя аброкі а ўзьліваньні ад дому Бога нашага.
14 Пасьвяціце дзень посту, згукайце ўрочысты збор, зьбярыце старых і ўсіх жыхараў зямлі гэтае да дому СПАДАРА, Бога нашага, і гукайце да СПАДАРА.
15 Бяда, бо дзень, бо дзень СПАДАРОЎ блізка, і прыходзе як зьнішчэньне ад Усемагучага.
16 Ці не перад ачыма нашымі адцята ежа, ад дому Бога нашага весялосьць а радасьць?
17 Згінула сяўба пад ськібамі сваімі, спусьцелі сьвірны, разбураны такі, бо збожжа ссохла.
18 Як стогне жывёла, мучыцца чарада статку! бо няма ім пашы, і чароды авец спустошаны.
19 Да Цябе, СПАДАРУ, гукаю, бо цяпло пажэрла пасьбішча пустыні, і полымя спаліла ўсі палявыя дзервы.
20 Таксам жывёла палявае рыкае да цябе, бо рэкі водаў высахлі, і цяпло пажэрла пасьбішчы пустыні.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёеля, 1 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.