Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Піліпян 1 Да Піліпян 1 раздзел

1 Паўла а Цімох, нявольнікі Ісуса Хрыста, да ўсіх сьвятых у Хрысту Ісусу, каторыя ў Піліпах, зь япіскапамі а дзяканамі:
2 Ласка вам а супакой ад Бога, Айца нашага, а Спадара Ісуса Хрыста!
3 Дзякую Богу свайму пры кажным успаміне вас,
4 Заўсёды ў кажным маленьню сваім чынячы з радасьцяй малітву за ўсіх вас,
5 За ўзаем’е ваша ў Евангелі ад першага дня аж дагэтуль,
6 Маючы давер у тым, што тый, хто пачаў у вас добрую справу, сконча яе да дня Ісуса Хрыста;
7 Як справядліва імне думаць гэта праз усіх вас, бо я маю вас у сэрцу сваім; як у зялезах маіх, так і ў вабароне а ў пацьверджаньню Евангелі вы ўсі ўчасьнікі ў ласцы маёй.
8 Бо Бог сьветка імне, як тужу я па ўсіх вас любосьцяй нутра Хрыста Ісуса.
9 І малюся праз тое, каб міласьць ваша яшчэ балей а балей мнажылася ў супоўным знацьцю а ўсялякім разуменьню;
10 Каб вы маглі дазнаць розьніцы, каб вы маглі быць шчырымі а беззаганнымі на дзень Хрыстоў,
11 Напоўненыя пладамі справядлівасьці Ісусам Хрыстом на славу а пахвалу Божую.
12 Я хацеў бы, браты, каб вы ведалі, што акалічнасьці, у каторых я апынуўся, вышлі на дасьпех Евангелі;
13 Так што зялезы мае ў Хрысту сталі ведамнымі ўсёй прэторы а ўсім іншым;
14 І бальшыня з братоў у Спадару, асьмеліўшыся зялезамі маімі, адважна гукаюць слова Божае бяз страху.
15 Некатрыя, праўда, із завідасьці а супарства, але некатрыя таксама з добрае волі абяшчаюць Хрыста.
16 Гэтыя запраўды зь міласьці, ведаючы, што я прызначаны да абароны Дабравесьці;
17 А гэныя дзеля супарства абяшчаюць Хрыста, ня ў чысьціні, думаючы, што прыдадуць атугі да зялезаў маіх.
18 Дык што? Якім бы парадкам абяшчалі Хрыста, прыдаючыся ці ў праўдзе, я з гэтага цешуся і буду цешыцца;
19 Бо я ведаю, што гэта будзе імне на спасеньне, вашай малітваю й даставаю Духа Ісуса Хрыста,
20 Подле гарачага чаканьня а надзеі мае, што я ні ў чым ня буду паганбены, але з усёй адвагаю, як заўсёды, таксама цяпер Хрыстос будзе ўзьвялічаны ў целе маім, ці то жыцьцём, ці сьмерцяй.
21 Бо імне жыцьцё —Хрыстос, а сьмерць — прыдбаньне.
22 Але калі жыцьцё ў целе даець плодную працу імне, то што абраць, я яшчэ не пераканаўся.
23 Цягне мяне адно й другое: маю зычэньне адыйсьці й быць із Хрыстом, бо гэта шмат ляпей;
24 А заставацца ў целе патрабней дзеля вас.
25 І, маючы пэўнасьць гэтага, я ведаю, што застануся й пабуду з вамі ўсімі дзеля дасьпеху вашага а радасьці веры,
26 Каб пахвала ваша ў Хрысту Ісусу памнажылася перазь мяне прытомнасьцяй маёй ізноў у вас.
27 Адно няхай паступак будзе годны дабравесьці Хрыстовае, каб, ці я прыйду і абачу вас, ці, няпрытомны, пачуў праз вас, што вы стаіце ў вадным духу, аднэй душою, разам сілуючыся за веру евангельскую,
28 І не лякайцеся ні ў чым праціўнікаў; гэта ім ё довад загіны, а вам — спасеньня. І гэта ад Бога;
29 Бо вам дана дзеля Хрыста ня толькі верыць у Яго, але й цярпець за Яго,
30 Маючы тое самое змаганьне, што бачылі ў імне і цяпер чуеце празь мяне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Піліпян, 1 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Да Піліпян 1 раздзел в переводах:
Да Піліпян 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.