Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Эфэсян, 6 Да Эфэсян, 6 глава

1 Дзеці, слухайце бацькоў сваіх у Спадару, бо гэта справядліва.
2 «Сьці айца свайго і маці», гэта — першае расказаньне з абятніцаю:
3 «Каб было табе добра, і каб ты быў даўгавечны на зямлі».
4 І, бацькі не квяліце дзяцей сваіх да гневу, але гадуйце іх у зыру а навуццы Спадаровай.
5 Нявольнікі, слухайце гаспадароў сваіх подле цела, з боязьняю а дрыжэньням, у прасьціні сэрца свайго, як Хрыста,
6 Ня дзеля вока служыце, як угоднікі людзкія, але як нявольнікі Хрыстовы, чынячы волю Божую ад душы,
7 Служачы шчыра, як Спадару, а ня людзём,
8 Ведаючы, што кажны адзяржыць ад Спадара подле дабра, каторае ён рабіў, ці нявольнік, ці вольнік.
9 А вы, гаспадары, рабіце тое самае ўзглядам іх, пакідаючы пагрозы, ведаючы, што Гаспадар іхны й ваш у нябёсах і што няма ў Яго прыяньня асобам.
10 Наапошку, браты, мацуйцеся ў Спадару і ў магутнасьці сілы Ягонае;
11 Адзеньцеся ў поўную зброю Божую, каб вы маглі стаць супроці хітрыкаў дзябальскіх;
12 Бо наша бітва ня з крывёю а целам, але з князствамі, з уладамі, ізь сьветнымі панамі цямноты гэтае, з духовай гарыннай сілаю нягоднасьці.
13 Дзеля гэтага вазьміце поўную зброю Божую, каб вы маглі стаць супроці ў благі дзень і, учыніўшы ўсе, вытрываць.
14 Дык станьце, падперазаўшы сьцёгны свае праўдаю, і адзеўшыся ў панцыр справядлівасьці,
15 азуўшы ногі свае ў гатоў дабравесьці супакою.
16 Апрача ўсяго, возьміце шчыт веры, каторым зможаце згасіць усі распаленыя стрэлы нягоднага;
17 Вазьміце таксама шолам спасеньня і меч Духа, каторым ё слова Божае;
18 Усялякаю малітваю а просьбаю маліцеся кажнага часу ў Духу, і рупцеся да гэтага самага з усёй кажначаснасьцяй і маленьням за ўсіх сьвятых
19 І за мяне, каб імне дана была вымоўнасьць у вадчыненьню вуснах сваіх паведамляць адважна тайну Евангелі,
20 Да каторае я пасол у зялезах, каб я адважна, як мае быць, гукаў.
21 А каб і вы ведалі узглядам мяне, што я раблю, умілаваны брат і верны слугачы ў Спадару, Тыхік, праз усе накажа вам,
22 Каторага я паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся праз справы нашы, і каб ён пацешыў сэрцы вашы.
23 Супакой братом а міласьць ізь вераю ад Бога Айца і Спадара Ісуса Хрыста.
24 Ласка з усімі, што мілуюць Спадара нашага Ісуса Хрыста міласьцяй непсавальнай.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Эфэсян, 6 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.